Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 3
Да інстытуцый аўтарытарнай дзяржавы, а тым больш дыктатуры калгаснага кшталту, даверу няма. Няма каму верыць у такой дзяржаве – ні суду, ні тэлебачанню, ні прэзідэнту… Нават царкве, якая, калі не трэба, шмат што гаворыць, а калі трэба ўзняць голас, маўчыць…
«Каб непанадна было…» Што – непанадна?
Нават калі злачынства адбылося так, як гэта малюе ўлада, яна робіць усё, каб знішчыць слабыя праявы грамадзянскай нязгоды, сутыкнуць натоўп з грамадствам, высмактаць з гэтага сутыкнення дадатковыя магчымасці ціску на людзей дзеля свайго бясконцага ўладарання…
Такі вось адбываецца ў нашай краіне «тэракт», такая вось хаваецца «бомба» ў чорным пакеце страху…
…«Ваш? – паказаў я былой доктарцы на пакет ля дзвярэй. – Увесь дзень стаіць…» «А я думала ваш, – доктарка баязліва саступіла ў кватэру. – Можа, сапёраў выклікаць, ці МНС?.. Пачакайце, што вы робіце?»…
Я нахіліўся і рашуча развязаў пакет. Бліснула нейкае шкло, узняўся слупок пярхучага пылу… Смецце, звычайнае смецце. Толькі й ўсяго.
Але ж хусткі ё…
Для ўсіх, хто цікавіцца, так бы мовіць, трэндамі, цудоўным чынам сышліся тры навіны.
Першая паведамляла пра тое, што наша сінявокая краіна ў сусветным спаборніцтве пад назвай «хто колькі вып’е» дасягнула недасяжнай вышыні: 17 з паловай літраў чыстага спірту на чалавека ў год. Вельмі важкі ўнёсак у сярэднія 6,2 літра на ўсё чалавецтва.
Не ведаю, як вылічваецца колькасць чыстага спірту з так званых «чарніл», але, дзякуючы нястомным клопатам улады пра спатоленне смагі, вытворчасць апошніх толькі ўзрасце. І гэта другая навіна.
Трэцяя навіна проста ашаламляе сваёй навізной: МВД прапануе ўвесці забарону на ўжыванне алкагольных і слабаалкагольных напояў для тых, каму няма 18 гадоў. Плануецца ўвесці адміністратыўную адказнасць бацькоў за такое парушэнне»…
За сваё слабаалкагольнае жыццё я ўжо стаміўся падлічваць падобныя забарончыя ініцыятывы. Апошнім разам, мо пяць год таму, адзначылася Генеральная пракуратура – прапанавала ўвогуле спыніць вытворчасць «чарніл», а замест іх ціснуць сокі.
Але куды там нашаму МУС, Генпракуратуры ды ўсяму беларускаму ўраду да ЦК КПСС з ягонай памятнай «гарбачоўскай» ініцыятывай!
Народ, помніцца, азваўся на яе ўсеагульным ухваленнем, пра што ахвотна распавядаў на старонках газет, з трыбун шматлікіх сходаў і з нудных тэлевізійных экранаў. Але мне больш за іншае запомнілася, як адазваліся таварышы алкаголікі з перадавога ва ўсіх адносінах Светлагорскага ЛПП. Яны застрайкавалі. Як? Адмовіліся