Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 7

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

выданне, абмежавалася 2 лютага сціплым, на два-тры радкі, «аб’ектыўным», так бы мовіць паведамленнем пра 150-годдзе з дня нараджэння «…публициста, поэта, революционера-демократа, одного из руководителей восстания 1863–1864 гг.» Між тым у нумары за 1 лютага тая ж газета з бальшавіцкім размахам адзначыла 100-годдзе народзінаў Сяргея Прытыцкага, які сапраўды здзейсніў «за польскім часам» тэрарыстычную акцыю. Добра, што адзначыла. Але чаму такая няроўнасць?

      Ці не таму, што стаўка на ваяўнічае невуцтва – асноўная ў змаганні ўлады з іншадумствам і ў намаганнях апраўдаць жорсткасць. Колькі мы чулі, што ў заходніх краінах паліцыя, маўляў, не цырымоніцца… Што ж, наглядзеўшыся БТ, людзі, мусіць, і сапраўды думаюць, што паліцыя паўсюль толькі тое і робіць, што лупцуе дэманстрантаў…

      Хутка ізноў будзе свята, ужо 95-я ўгодкі БНР – гераічнай і трагічнай спробы стварыць незалежную беларускую дзяржаву.

      Калі б наша сённяшняя дзяржава была насамрэч незалежнай, свята, безумоўна, было б дзяржаўным, а шэсці ў ягоны гонар не разганяліся б з дручкова-гарачкавым энтузіязмам. Такое свята магло б стацца сапраўдным урокам нацыянальнай гісторыі, зрабіць прабоіну у яе няведанні, якое, у адрозненне ад невуцтва на мяжы цемрашальства, ваяўнічым не бывае.

      Не «круглыя сталы» з іх двухсэнсоўнай дыскусійнасцю, ды яшчэ з прысмакам палітычнай фальшывасці, вядуць да пазнання нацыянальнай Гісторыі, а яе арганічная прысутнасць у штодзённым жыцці, у грамадскай атмасферы і свядомасці грамадзян.

      Не будзе так – будзем і надалей жыць на «барыкадах Хеопса».

      То бок у цемры…

      Вайна пад дахамі, альбо Кампот з восеньскіх дзічак

      У нашай «стабільна квітнеючай» краіне ідзе грамадзянская вайна.

      Гэтае сумнае адкрыццё я зрабіў, калі чытаў у камп’ютары ліст ад стрыечнага брата з Казані. Якраз на тым месцы, дзе ён паведамляў пра хлеб, я пачуў брудную лаянку за сцяной, што аддзяляе мяне ад суседзяў: «Пайшла ты ў ж… са сваёй эканоміяй!»

      Трэба сказаць, што суседзі мае – маці з дачкой, зяцем, унукам і ўнучкай – людзі ціхія, ні крыку, ні ляманту ад іх я ніколі не чуў. Гаспадыня заўсёды віталася стрымана, маўклівым кіўком галавы, адпаведна сваёй даволі высокай, наменклатурнай яшчэ ад савецкага часу, пасадзе. Праўда, як толькі страціла па ўзросце пасаду, стала больш добразычлівай, пры сустрэчах цікавіцца як жыццё…

      І вось на табе, на дачку – «пайшла ты…»! Вайна!

      Раптам падумаў: «А я ж таксама што ні дзень безнадзейна б’юся з жонкай і ўнучкай, каб тушылі за сабой святло, не лілі залішне ваду, калі мыюцца, а посуд шаравалі пад тонкім струменьчыкам…»

      Пра сябе ж ведаю, што звычка эканоміць нарадзілася з таго даволі далёкага ад апошняй вайны часу, калі маці падкручвала кнот смуроднай газоўкі, каб святла, што кідала на столь жахлівыя цені, хапіла да раніцы…

      Але сёння што за вайна?!

      Ціхая, малапрыкметная, але сапраўдная вайна пад дахамі – з лініяй фронту, што пралягае праз

Скачать книгу