Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 17

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Бразгаючы ўраніцы бітонамі, у галёшах на босую нагу, разносіла яна па начальніках і блізкай да ўлады інтэлігенцыі малако, зрэдку – цяляціну, пералічваючы пасля кожнага продажу пакамечаныя дарэформенныя траякі ды рублі. Ці каштавала сама?

      Памятаў я і Мацея з нарачанскай вёскі Купа, куды ў згаданыя часы ікорна-кілбаснага росквіту пачалі наязджаць з Мінска першыя савецкія дачнікі. Неверагодна худы, да чарнаты высахлы на ветры і сонцы, гарбаціўся – у яго і сапраўды ўжо тады, у трыццаць гадоў нарос горб – ад золку да золку, раз на дні сілкуючыся заціркай і поснай бульбай. Рыбу, якой ў Нарачы было тады зашмат, прадаваў за капейку, сам амаль што не еў…

      І Тафілю, жонку Мацея, адразу і канчаткова аглухлую і знямелую ад ягонага п’янага кулака, запомніў на ўсё жыццё. Нешта мыкаючы, яна аднойчы павяла мяне ў поле, уручыла серп і пачала вучыць, як трэба жаць жытнія каласы і вязаць снапы. Праз паўгадзіны я выдыхнуўся ад гэтай працы і схаваўся ў цень, пад куст на ўскрайку поля. Расплюшчыў вочы бліжэй да вечара – Тафіля ўсё яшчэ вязала снапы…

      І Веранічку памятаю, іхнюю трохгадовую дачушку. Сунуўшы за мурзатую шчочку цукерку – чарговы дачны гасцінец – выводзіла з недзіцячай сур’ёзнасцю: «Добра ў горадзе жывуць – па радыё пяюць і цукеркі ядуць…»

      Ужо тады, падлетак з адносна багатай гарадской сям’і, я намагаўся знайсці і не знаходзіў адказу на пытанне, чаму людзі, якія вырошчваюць і жнуць жыта, самі жывуць надгаладзь. І не жывуць нават, а, як пра тое стала вядома пазней, мільёнамі паміраюць…

      Да адказу, падаецца, бліжэй за ўсіх падступілася Украіна, вызначаючы трагедыю страшным словам – генацыд.

      У розных краінах і часах, аж да сённяшніх, голад касіў і косіць цэлыя плямёны і народы па розных прычынах, сацыяльных ў тым ліку – сухмень, паводкі, войны…

      Але толькі бальшавіцкі эксперымент утварыў Галадамор свядома, у выглядзе сацыяльна-палітычнага праекта, які займеў у савецкіх падручніках назву «ліквідацыя кулацтва як класа». Пад знакам, зразумела, сярпа і молата…

      Некалькі гадоў таму, калі Украіна ці не ўпершыню на ўвесь свет аплаквала ахвяр той «ліквідацыі», расійскі істэблішмент з прыцягненнем тэлегледачоў высвятляў, хто з найбольш крывавых гістарычных асобаў заслугоўвае атаясамлення з Імем Расіі…

      Якое ўжо тут прызнанне генацыду?! Ці хаця б прызнанне права Украіны лічыць генацыдам ліквідацыю голадам і ГУЛАГам спачатку сялянства, а за ім і мільёнаў гарадскога насельніцтва…

      І такога ж права беларусаў, казахаў ды саміх расейцаў…

      Толькі праз гэта сённяшнія пакаленні могуць зразумець, чаму трагедыя камунізму сталася агульным лёсам усіх народаў СССР.

      Але замест такога прызнання – халодная вайна тэрмінаў вакол памінання бязвінных ахвяр.

      Усяму гэтаму можна, мусібыць, адшукаць мноства тлумачэнняў. Але адно, на мой погляд, навідавоку. Расія, абвясціўшы сябе па зразумелай гістарычнай логіцы юрыдычнай правапераемніцай СССР, катэгарычна цураецца маральнай адказнасці

Скачать книгу