Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 2
Армія Краёва на Брэстчыне супрацьстаяла бэндэраўцам, а бэндэраўцы – атрадам беларуска-савецкім. Цэлы клубок, да канца не разматаны… Але ж разматванне яго ўжо пачалося ў гэтым творы пісьменніка, дый адразу ўсяго не ахопіш.
А ці асвоены нашым мастацтвам тыя трагедыі і драмы, якія мелі месца зімой 1942–1943 гадоў пры замене Масквой партызанскіх камандзіраў, што раней былі членамі КПЗБ? У Слоніме, напрыклад, ужо ў жніўні 1941 года былы член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Феакціст Міско стаў арганізатарам партызанскага атрада, але Масква на яго месца прыслала новага камандзіра. Сам жа Міско стаў неўзабаве ахвярай шалёнай кулі.
І яшчэ: хто ведае, колькі ахвяр панеслі ў слонімскіх лясах партызаны-яўрэі, калі, паводле спецыяльнага ўказу, падпалі пад каварную расправу – стрэлы ў спіну падчас сутычак партызан з паліцаямі ці пры блакадзе партызан акупацыйнымі войскамі?
Армія Краёва была даволі шматлюднай і зацятай, і яшчэ праз дзесяць гадоў пасля вайны ў Налібоцкай пушчы, напрыклад, у ваколіцы вёскі Мель-Бярозы, дзейнічаў адзін з яе атрадаў.
Не здзівіўся лічбе банд у Заходняй Беларусі ў пасляваенны час, якую мне ўпотай назваў на пачатку 70-х гадоў Кірыл Грак – выкладчык марксізму-ленінізму. Аб дзевяцістах бандах ён мне гаварыў…
Канешне, у пасляваенны час займаліся разбоем, рабункамі і проста марадзёры, якія прывыклі падчас акупацыі да таго, што яскрава паказвае В.Якавенка ў сваёй трылогіі.
Але, напэўна, былі сярод лясных зухвальнікаў і свядомыя супраціўнікі бальшавіцкай ідэі. Складаныя сітуацыі былі, няпростыя гісторыі і гісторыйкі чалавечых лёсаў, у цэлым жыцця народнага, аб’ёмна раскрытай пісьменнікам у яго творы.
Трылогія Якавенкі наватарская яшчэ і тым, як паказвае мотальскае гета, пагромы і ратаванне іюдзеяў мотальцамі, праваслаўным святаром Георгіем. Беларуская пасляваенная літаратура мала, вельмі мала выказала пачуццяў жалю і скрухі з-за Халакосту ў Беларусі.
Паўтаруся, што трылогія «Пакутны век» – твор наватарскі.Прычым па многіх параметрах. І праўдай паказу Заходняй Беларусі пасля верасня 1939 года, і паказам народнага жыцця ў акупацыі, у пасляваенны час. Асабліва – адлюстраваннем перыпетый нацыянальнага руху ў Беларусі падчас акупацыі і ў савецкі час. Такой поўнай нікім яшчэ не паказвалася Беларусь, у тым ліку ў адлюстраванні дзеячаў беларускага Адраджэння – да таго ж без ідэалізацыі і без ахайвання, апаскуджвання, якое спрэс панавала ў савецкі час. Чытачу прапануецца рабіць свае высновы аб ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскім