Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 5

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

думкі наконт найбольш распаўсюджаных прычын захворванняў і іх магчымага папярэджання ў гэтай акрузе. Аднак не былі б яны сапраўднымі амерыканцамі, калі б не ўбачылі ў ёй дзіўную асобу, прастата, шчырасць і пранікнёнасць якой, пэўна, пераходзілі ў чуллівасць. Таму і слёзы, загадкавыя слёзы, што перапоўнілі чашу спакутаванай жаночай душы.

      Марыя Дзямковіч гаварыла па-ангельску з няпэўным славянскім акцэнтам у голасе:

      – Прабачце… Найшло. У вас такая адметная і вольная краіна! А я… я згадала сваю і не стрымалася… Зразумейце мяне.

      – О’кэй! – сказаў ёй, усміхаючыся, кіраўнік клуба, высокі лысаваты мужчына з чорнай бародкай. – О’кэй, доктар Дзямковіч, сэнк’ю!

      Ён галантна схіліўся і пацалаваў ёй руку. Той-сёй з ягоных калег зрабіў тое самае. Ушанаваная дакладчыца страчвала рэальнасць, бо ўсё цяпер нагадвала сон. Жанчыны стараліся даўжэй затрымацца каля яе, каб найлепей разгледзець і словам-паўсловам аддзячыць або выклікаць на нейкую новую гаворку. Некаторыя звалі яе проста: доктар Марыя або яшчэ прасцей – Мэры…

      Марыя Дзямковіч нарэшце дала рады сваёй расчуленасці, млявасці, што моцна апанавалі яе ў жадную хвіліну, і таму не кінулася прэч адсюль, з вачэй адукаванай публікі, як у роспачы хацелася зрабіць, каб не паказаць сваіх слёз, сваёй слабасці,– усміхалася пакаянна, зычліва. Лекары бачылі на энергічным і прытомленым твары сваёй каляжанкі водсвет трапяткога агню; больш за тое, таму, хто хоць раз сустрэўся з ёй позіркам, рабілася ўтульна і хораша – як пaсля прычасця.

      – Доктар Марыя, – прагучаў голас спагадлівай місіс няпэўнага веку, пра якую Дзямковіч ведала, што яна псіхіятр, – нам сказалі, што вы прыехалі з Польшчы, там застаўся родны дом. О, ён заўсёды цяплейшы за астатнія… Праўда?

      – Шур! – нейк машынальна адказала яна, што на іхняй мове азначала: «Пэўна!» – Я ў Польшчы вучылася, і там засталіся мае маладыя гады. А цяпер – не схлушу – мне і тут добра. Сэнк’ю! Я ўдзячная вам, удзячная гэтай краіне. А ўвогуле мой родны кут, пра які вы кажаце, яшчэ трохі далей – на ўсход ад Польшчы.

      – Russіa… Русь… Расія? – выказалі слухачы здагадку, і мала хто, акрамя псіхіятра, напэўна, мог заўважыць, што па мяккім і вабным твары місіс Дзямковіч прамільгнуў цень.

      – Но-о, – пахітала яна галавой і прамовіла пасля паўзы з пэўным напружаннем у голасе: – Беларусь. Не ведаеце?.. Беларусь мая радзіма.

      Разыходзіліся. Ніхто са слухачоў, сярод якіх былі і жанчыны-лекаркі, не задумваўся лішне, чаму ў іх не ўзнікла адмоўных пачуццяў, напрыклад, зайздрасці, рэўнасці да місіс Дзямковіч, пры яе такім поспеху ў калег ды вабнай паставе, гожым абліччы…

      А яна сваім сэрцам угадвала гэты агульны мілажальны настрой, прыхільнасць да сябе, і сэрца соладка замірала. Толькі ж калі прыехала да сваёй невялічкай камяніцы на два паверхі, паставіла машыну ў гараж пад домам ды паднялася ў пакой – ад святла ўвесь інтэр’ер, лад пакаёвы зайгралі і ўразілі, яшчэ раз падкрэсліваючы яе самавітасць; успамін таго дня не адышоў зусім і зноў вярнуў Марыю ў далёкую вёску, дзе прайшло маленства і дзе пад дзедавымі ласкавымі далонямі ўпершыню праклюнулася і пайшло ў рост

Скачать книгу