Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 7

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль Польшчы Жыгімонт перадаў ёй, каханіцы, ёй, мілавіцы сваёй, пінскія і тураўскія землі, вядома, разам з Моталем, што варушыўся ў тым часе між Пінскам і Янавам.

      Што ведаў пра гэта яе дзед Пятро Рамановіч?

      А ён ведаў, напэўна, што ў маёнтку пана Канстанціна Скірмунта, таго самага пана, які пэўны час працаваў міністрам замежных спраў Польшчы і амбасадарам Польшчы ў Лондане, захоўваліся два наўздзіў яскравыя і важныя дакументы. Спадар Скірмунт іх рэдка выцягваў з архіва, каб пахваліцца таму ці іншаму госцю, але ж аднаго разу выцягнуў і паказаў дзівосныя манускрыпты рупліўцу Пятру Рамановічу, які прыехаў да яго ў маёнтак – прывёз прачытаныя кнігі і прасіў новыя. Зрэшты, дзед Пятро меў таксама бібліятэку, толькі ж яе не параўнаць было з панскай, дзе шмат чаго пракідалася з прыродазнаўства і гісторыі.

      У адным дакуменце дакляраваліся правы на вольнасць, якімі «Гаспадар Вялікага Княства Літоўскага» надзяляў мотальцаў. Згодна з гэтым дакументам, Моталь належаў непасрэдна вялікаму князю, меў сваю самаўправу і паншчыны не адрабляў, выплачваў адно падатак Гаспадару. Такім чынам, жыхары Моталя набывалі пэўную незалежнасць, як што вызваляліся: ад феадальных павіннасцей, ад улады ваяводаў і старастаў, у цэлым – ад варункаў прыгонніцкага ладу, якім уціскаліся навакольныя вёскі. З тых часоў, займеўшы столькі гонару, тутэйшыя местачкоўцы перасталі нават сялянамі сябе называць.

      Магдэбургскае права, якім з пратэкцыі каралевы Боны быў надзелены Моталь, спрыяла развіццю ў мястэчку рамесніцтва і мены таварамі, ажыў, як ніколі, кірмаш. Людзі, няйначай, спаборнічалі паміж сабой ва ўменні жаць, прасці, ткаць, вырабляць скуры, класці печы, будаваць што хочаш, хутка і хораша, ды яшчэ і спяваць свае песні.

      У другім манускрыпце была засведчана паездка каралевы Боны ў Літву (Беларусь). Відавочна, ездзіла яна, кіруючыся не столькі ўласным, колькі вышэйшым дзяржаўным клопатам. У Моталі яна падарыла праваслаўнай царкве абразы «Маці Боская» і «Нараджэнне Хрыстова».

      Па дарозе назад, у Варшаву, высокая пані спынілася начаваць у мотальскай карчме, робячы гонар тубыльцам. Напэўна, і потым, падарожнічаючы па ўсходніх землях, дзе жылі беларусы, яна заязджала ў Моталь – шляхі ж дазвалялі дый мястэчка яе вабіла, захапляла майстэрствам месцічаў, імпанавала нават вонкавым абліччам людзей. На той час мотальцы абуваліся не ў пасталы, як селюкі наваколля, а ў чобаты і чаравікі, і гэта яшчэ больш дадавала ім самавітасці, годнасці. Паводле таго ж дакумента, каралева Бона пасяліла тут, сярод месцічаў, некалькі сем’яў сваіх суайчыннікаў з Італіі. Магчыма, адсюль і выводзяцца прозвішчы Палто, Кульбеда, Шыкалай ды іншыя, якіх нідзе ў навакольных вёсках больш не пачуеш. А ўвогуле ўсе прозвішчы мотальскага люду канчаюцца на іч: Данілевіч, Мацукевіч, Міховіч, Райкевіч, Стасевіч, Жыховіч, Рамановіч… Выключэнні рэдкія.

      У гісторыю краіны пані Бона Сфорца ўвайшла перш як апякунка вялікакняжацкай казны, у якую яна перадала

Скачать книгу