Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 6

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

зямлёй, сваякамі і іншымі жыхарамі мястэчка. Стаяў ды стаяў, не раўнуючы, як салдат у ганаровай варце.

      У яго, вядома, не было аніякай ахвоты пакідаць куток, дзе жывы, зямны, адліты з плоці Пятро самахоць (і так хораша) разгарнуўся ў працы. Ён шкадаваў Пятра, шкадаваў зямлю, на якую Пятро ўпаў, не развітаўшыся ні з сям’ёй, ні з аколіцамі. Пэўны час яшчэ дух бадзяўся па полі, у дуброве, на пчальніку і, вядома ж, каля хаты, у самой хаце, змайстраванай умелымі, дужымі і спрактыкаванымі рукамі Пятра. Ад гаспадара скрозь там нешта-такі заставалася і з ім спалучалася.

      Неаднаразова і настойліва ён уваходзіў у свядомасць жывых. Ён з’яўляўся ў снах да жонкі Аксінні, мала таго, завінуў да яе на другі ж дзень пасля хаўтур разам з Паўлюком, іхнім сынам, таксама нябожчыкам, цела якога, як і яго цела, знайшло свой апошні прытулак пад адным грудком. Аксіння, якую не пакідалі роспач і страх, не ведала ўжо, да якіх сцен прытуліцца, бо свой дом для яе ўсё болей атаясамліваўся з дамавінай. Аксіння ўспрыняла сон як знак увагі з боку мужа і сына – нябожчыкаў,– як позву туды ж, у іншы свет. Прыбітая горам, яна і рада б да іх сторч галавой кінуцца. Ды – як і – навошта?.. Людзі раяць уцякаць адсюль, з роднага сяла, дзе брат брата не памятае і сам д’ябал, відаць, навучае нішчыць адзін аднаго. Хто ведае, што яшчэ лёсам наканавана ёй? І, тоячыся ад лішніх вачэй, Аксіння пайшла ў царкву, паставіла свечку на спачын душы Пятра, свайго чалавека, потым свечку за душу Паўлюка-сына, потым яшчэ сваякоў, Паўла і Мікалая Міховічаў. Шкадуючы, памянула іх ды слязьмі ўмылася, просячы супакаення, спачыну вечнага іхнім душам. Няма што радня, а нягожа мёртвым падоўгу затрымлівацца каля жывых, углядацца і спрабаваць нешта ўцяміць – перажываць. На тым свеце павінен быць вечны спачын, і толькі. А то ні тут, ні там не будзе ратунку.

      Зусім інакш аднеслася да з’яўлення свайго дзеда ў сне вясковая ластаўка, паводле слоў бабулі, цёмнавалосая трынаццацігадовая Марыя (дома яе звалі Маняй). Маня прачнулася радасная, бы вясельны гармонік, лёгкая, бы пушынка, – здавалася, каб маці падзьмула на яе – узляцела б угору! Узнёсласць Маніных пачуццяў тлумачылася тым, што да яе завітаў дзядуля, а разам з ім – і светлае-прасветлае, шчаслівае дзяцінства, якое адляцела-ўлятучылася ў ліхую гадзіну.

      Святочныя пачуцці і мроі Мані былі зманлівымі і нядоўгімі, яны неўзабаве змяніліся іншымі пачуццямі, супрацьлеглымі тым – даўкай крыўдай, сумам, слязьмі. І ўсё ж Маня была ўсцешаная, бо пасля таго жахлівага расстання да яе з’явіўся дзед-нябожчык і, як бывала раней, паклікаў яе на сваё поле, дзе рос лён, павёў па знаёмай сцяжыне на самы пчальнік.

      2

      Для гэтай маталянкі падзеі ў яе родным кутку бытта спыніліся на тым трагічным моманце, калі зямля раптам рушыла са сваіх асноў, з векавечнага свайго падмурка, і пайшла з-пад ног у людзей, не пакідаючы ўжо ні ёй уласна, ні радзіне нічога, ні для тагачаснага дня, ні для будучыні. Тады ўсё-ўсё ў бурнай плыні неслася кудысьці ў мінуўшчыну.

      Дзяўчына між тым помніла

Скачать книгу