Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 8

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

сілы і ўлады, якую зямля-матухна мела над Пятром, яго бацькам, ён чамусьці не зведаў; зямля не займала аніякага месца ў сэрцы і думках маладога чалавека, які глядзеў паўзверх галоў сваіх местачкоўцаў. Але ж і ён час ад часу мусіў дапамагаць бацькам упраўляцца з гаспадаркай, асабліва калі хадзіў кавалерам. Араў, сеяў… Свой абавязак перад бацькамі выконваў спраўна, як і малодшы брат Паўлюк – гэткі пеўнік, гарачы, задзірлівы. Адным словам – браты, хоць замесу былі неаднолькавага.

      Зрэшты, тут патрабуецца тлумачэнне. Пракаветны сялянскі лад і рытм у сям’і, а дакладней, у мотальскай сядзібе Рамановічаў, раней быў парушаны вайной, што атрымала назву Першай сусветнай, а потым – эвакуацыяй у глыб Расеі. Сыны Пятра і Аксінні, на малалецтва якіх выпалі тыя прыгоды і выпрабаванні, як вядома, не пасвілі кароў, не тапталі голымі пяткамі раллі і не атрымалі паўнацэннага сялянскага выхавання.

      Пісарчукі – Рамановічы вярнуліся ў Моталь ажно ў 1922 годзе, калі Заходняя Беларусь ужо была пад Польшчай.

      Іх сям’я была зусім не жабрацкая. Пятро Рамановіч служыў у царскай арміі і за службу атрымліваў золатам. Падчас падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны працаваў на дробных промыслах недзе ў Ніжнім Паволжы, пра што больш дакладных звестак у нашчадкаў не захавалася. Сям’я мела грошы, і старэйшы сын Барыс вучыўся ў гімназіі. За ім пацягнуўся й малодшы.

      Менавіта ў Расеі, нягледзячы на свае маладыя гады, Барыс успрыняў ідэі бальшавікоў і стаў прыхільнікам сацыялізму. Пераезд сям’і на радзіму з Паволжа не столькі цешыў, колькі засмучаў хлопца. Ён шкадаваў гімназію, рэарганізаваную потым у школу, і неаднойчы папікаў бацькоў за тое, што не дазволілі яму завяршыць вучобу. У Моталі ж учарашні гімназіст знайшоў сабе аднадумцаў, сярод якіх асаблівым імпэтам вызначаліся былыя салдаты, франтавікі, у іх ліку і Пятро Мінюк, былы камісар спецатрада Чырвонай Арміі. Разам стварылі камуністычную спулку (суполку), у якой Барыс выконваў абавязкі скарбніка. Іхняя групоўка фармальна ўваходзіла ў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, якая на той час з’яўлялася дахам для многіх падобных суполак. Людзі шукалі сувязяў з падпольнымі групамі навакольных вёсак і далей – у Янаве, Пінску. Кіравала імі жаданне выпрацаваць адзіную тактыку дзеянняў супраць польскіх уладаў і дамагацца ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй, камуністычнай.

      Народу, зажатаму паміж Расеяй і Польшчай, у набліжэнні да дваццатых гадоў, мусіць, самі планеты прадвызначалі ўтварыць цэласную і суверэнную дзяржаву, а сталася наадварот. І свет адно з гэтага мог спачуваць беларусам.

      У тутэйшых патрыятычных сіл узняў дух ІІ з’езд Камуністычнай партыі Польшчы, які адбыўся ўвосень 1923 года і прызнаў правы беларусаў (таксама як і ўкраінцаў) на выхад з-пад улады польскага каланіяльнага рэжыму. Гэты з’езд, да гонару камуністаў-палякаў, блаславіў уз’яднанне разадраных нацыянальных зямель. Адначасова была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Такім чынам польскія камуністы кінулі выклік сваім самаўпраўным

Скачать книгу