Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 9

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

з чаго.

      У той жа час асаблівай увагай у паняволеных сялян Крэсаў Усходніх карысталіся расказы, легенды і байкі пра чыннасць Саветаў, пра эканамічную і культурную палітыку, што звалася на тым баку нэпам. Маталяне нярэдка атрымлівалі важную інфармацыю амаль з першых рук – ад сваіх хадакоў у Савецкую Беларусь. Іх чалавек Хведар Філіновіч, напрыклад, некалькі разоў пераходзіў польска-савецкую мяжу і прыносіў патрэбную літаратуру. Тое ж рабілі Ян Мацукевіч і іншыя.

      З афіцыйных крыніц вынікала, што за Саветамі сяляне павялічылі надзелы на чвэртку і што сераднякі, якім належала да шасцідзесяці працэнтаў фермаў і блізка сямідзесяці працэнтаў ворнай зямлі, абрасталі майном. Колькасць іх множылася, і яны цяпер утваралі асноўную сілу ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Абкладвалі іх падаткамі мякка, у адрозненне ад польскай дзяржавы, дзе выплочваць даводзілася як не за кожнае курынае яйка. Усё паказвала на тое, што Саветы свядома стымулявалі працу сялян.

      Варта зазначыць: у гэтай інфармацыі не было маны. Беларускі ўрад маладой савецкай рэспублікі шчыра клапаціўся пра сялян, якія ў колькасным складзе насельніцтва былі на першым месцы. Таварышам Чарвякову, Адамовічу і Галадзеду, што стаялі каля вытокаў нацыянальнага жыцця і прыцягальнай, хоць і даволі зманлівай, апавітай саюзнымі ланцугамі дзяржаўнасці, уласцівы былі разважлівасць і мудрасць, душэўны ўздым і самастойнасць у дзеяннях, да чаго яны імкнуліся. Невыпадкова ж таму іхнім паплечнікам, народным камісарам земляробства працаваў Зміцер Прышчэпаў, чалавек, які на справе адстойваў і праводзіў у жыццё дух рэформаў Сталыпіна і таму прытарможваў стварэнне буйных супольных гаспадарак – саўгасаў, калгасаў, земляробчых пасёлкаў, камун, дапускаў стварэнне невялікіх арцеляў, напрыклад, з пяці хутароў, і ставіў за ўзор заможныя сялянскія гаспадаркі, якія палітыкі неўзабаве пачнуць называць кулацкімі. У сакрэтным лісце да ўсіх загадчыкаў акруговых зямельных аддзелаў ён пісаў: «У вашых акругах ёсць выпадкі насільнага навязвання сялянам форм землекарыстання і забароны сяліцца на хутарах і абшарах, перададзеных ім, – на водрубах. Не мяняючы ўвогуле нашай палітыкі ў гаспадаранні, Наркамзем прапануе не чыніць таксама ніякіх перашкод і пры выбары хутароў і водрубаў. Адначасова катэгарычна забараняецца арганізоўваць буйныя пасёлкі з зямлёй больш за 200 дзесяцін, якія ў нашых умовах ніякага гаспадарчага эфекту не даюць».

      Справядліва дапусціць, што толькі дзякуючы гэтаму накірунку і ўзрастала атрыманне вясковай прадукцыі: у 1925–1926 гадах яна перавысіла даваенны ўзровень ужо больш чым на 12 адсоткаў. Народ разжываўся. Аляксандр Чарвякоў прыгаворваў тым часам: «Багацей, селянін! Здабывай больш багацця для сябе і Савецкай рабоча-сялянскай дзяржавы!»

      І гэтак, зазнаўшы працоўны ўздым, спатольвалі прагу душы беларусы. От так яны цешыліся там, на савецкіх мройных гонях, выклікаючы зайздрасць у заходніх сваіх суродзічаў, землякоў, якім жыць спадобілася пад панскай Польшчай. І гэтак рупіліся аж да першай сталінскай пяцігодкі, пакуль не закруціла, муцячы белы свет, віхура мусовай калектывізацыі, а за ёй і вызначэнне

Скачать книгу