Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 22

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

лыткамі, каленямі. Але часцей за ўсё ў люстэрка глядзеўся чырвоны дзіцячы ровар. На гэтым ровары Сашка ездзіў на фабрыку. Націскаючы на мініяцюрныя педалі, каціўся тратуарам да скрыжавання вуліцы Першага мая і Вызвалення, перасякаў асфальтавую стужку дарогі і фабрычную браму, дзе, прыкладваючы два пальцы да брыля, вахцёры аддавалі яму чэсць. Пунктуальна а шостай або а чатырнаццатай самы маленькі ў Мястэчку сталяр ставаў насупраць вялікай машыны, як іншыя чалавечыя давіды штодзень паўстаюць супраць сваіх асабістых галіяфаў. Паўстаюць так доўга, як доўга выходзяць пераможцамі.

      Ён пускаў у ход машыну, машына адгукалася раз’юшаным голасам, саслізгваліся стужкавым канвеерам у бяздонную пашчу дошкі.

      – На, нажрыся, можа не задавішся! – перабіраючы пальцамі электрычныя кнопкі, паскорваў ход канвеера. Але зяпа спраўлялася. Задыханая, перажоўвала ўсё, што ёй далі, ды выплёўвала на свет бясконцую хмару стружын і апілак.

      – Ранейпазней каўкнем і цябе, – у дабрадушнай усмешцы выскальваліся сталёвыя зубы.

      – Або і не, – адгрызаўся Сашка, загружаючы ў зяпу дадатковую порцыю сасновай драўніны.

      Размаўлялі без накіпу злосці. Калі гутарыш дваццаць гадоў з чалавекам ці машынай, ведаеш суразмоўцу дакладна так, як ён ведае цябе, і нават шорсткае слова або грубы жэст успрымаеш як звычайны сяброўскі штуршок у плячо.

      З новым годам фабрыку пачалі наведваць новыя людзі, якіх раней ніхто тут не бачыў. Заклаўшы рукі за спінай, сноўдалі ў мантажную і шпалерную майстэрні, абмацвалі мэблю, выстуквалі пальцамі на лакіраваных сценках ім толькі вядомыя шыфры. Сасновая драўніна адгукалася сваім голасам, дубіна сваім, а яны, слухаючы адказ, усміхаліся або, скрывіўшы ад незадавальнення вусны, нешта запісвалі ў абкладзеных скурай блакнотах. Часам спыняліся перад нейкім станком. Падцягнуўшы манжэты, нерухомелі на пяць, дзесяць хвілін, і толькі іх вочы прабягалі нябачны шлях між цыферблатамі гадзіннікаў ды рукамі сталяроў. А потым у нататніках запісваліся нейкія лічбы і словы.

      – А гэта што за архаічнае дзіва?! – сказаў аднойчы незнаёмы чалавек, разглядаючы Сашкаў станок.

      – Так, архаічнае, – пацвердзіў другі. Але ён якраз глядзеў не на станок, а на Сашку.

      – Пара на пенсію, – прамовіў трэці. – А тут стане самы вялікі агрэгат. У гэтым Мястэчку яшчэ такой тэхнікі не бачылі.

      На наступны дзень стары станок не адазваўся ні з раніцы, ні пасля поўдня. Заціснуўшы зубы, замоўк на век вечны. Ніхто таксама дакладна не ведае, куды дзеўся Сашка. Знік, рассыпаўся дробным макам сасновых апілкаў. Фабрычныя прыбіральшчыцы згарнулі іх у маленькую сасновую дамавінку, а мы занеслі яе на праваслаўныя могілкі.

      Вечарам схадзілі ў “Сонейка”. На століку спачываў моўчкі невядома чый капялюш, і ніхто яго не кранаў. Апоўначы, калі пан Метэк праводзіў нас да выхаду, не развітаўся звычаёвым, добра вядомым “а заўтра запрашаем таксама”.

      – Заўтра закрываем бар, – пан Метэк усміхнуўся смуткам, які кандэнсаваў

Скачать книгу