Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 19

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

крокаў між яго домам i барам “Сонейка”?

      У гэтым своеасаблівым шлюбным спаборніцтве я куды вышэй цаніў дасягненні майго бацькі, Валодзі. Адукаваны ў вялікім горадзе, разам з дыпломам ён прывёз да нас у Мястэчка самую дзiўную жанчыну – Стэфанiю.

      У Стэфанii ўсё было iншае. Крыху смешнае, крыху страшнае, а перш за ўсё – экзатычнае – палі капелюша, прыбраныя жоўтай ружай, павеўныя сукнi, шарэнгі кнiжак з залатымi хрыбтамi, на ўсю сцяну. Усё вылучала яе з манатоннага шэрагу жанчын у Мястэчку.

      У сваім капелюшы, у квяцістай сукенцы, з кнiжкай у руках выходзiла Стэфа на вулiцу. Вандравала для чыстай, нікому тут незразумелай прыемнасці вандравання. “А пані полька iзноў на шпацыр адправiлася, – здзіўляліся суседзі. – Блакiтная кроў, вядома”.

      Я не ведаю, якой крывёй пячаталася мая маці. Можа, у ёй не было крывi ўвогуле? Калi бабка Сонька ўпершыню пабачыла яе ў нашай царкоўцы, так і падумала. Бледны твар і механічная саноўнасць крокаў, якія стаўляла, кіруючыся да прытвора, а потым да царскіх варотаў, выклікалі меркаванне, што маецца справа з асобай неабавязкова зямнога паходжання.

      “Ці ты, Уладзімір, хочаш узяць за жонку прысутную тут Стэфанію?”, – словамі, нязменнымі спакон вякоў, прывiтаў iх бацюшка Сцяпан. І звяртаючыся да маладой панны, ці не першы раз за ўласную царкоўную біяграфію, ён спытаў на зусiм другой мове: – A czy ty, Stefanio, chcesz pojąć za męża obecnego tu Władimira?

      – Tak, chcę! – адказала Стэфанiя, уступаючы такiм чынам у вялiкую галерэю местачковых жанчын.

      – У мяне дрэнныя прадчуванні, – пасля вяртання з царквы сказала тады бабка Сонька. Разам з Марусяй яны ў кладоўцы змешвалі спірт з віном “Мысьліўскае” для вясельнага пачастунка. – Сніўся сон. Вецер разбурыў дах нашай хаты.

      – Трындзіш дурніцу, – зза другой бутэлькі адазвалася Маруся. – Усё ў цябе нейкія сны, прымхі, прадчуванні. А свет цяпер просты, як салдацкая песня.

      – Але такога не можа быць – дзве веры на адной падушцы. І ніколі ў нашай сям’і не было. Дрэнна ўсё закончыцца.

      Аднак Валодзя і Стэфанія жылі так нармальна, як і астатнія ў Мястэчку.

      Шэраг гадоў бабка Сонька насіла гэты сон у сабе. З ім прачыналася, падступала да акна, шукаючы злавесныя знакі ў новым досвітку. Здольнасць чытаць будучыню ў снах, у канфігурацыі вясновага лісця на дрэвах, у палёце птушак лічыла справай самай натуральнай у свеце. Узяла яе спадчынай ад сваёй бабкі, міжвольна і беспраблемна, як пераймаюцца пакаленнямі позірк, жэст, інтанацыя голасу, маршчыны наўкол вачэй. Напярэдадні вяселля дзядзькі Антона ёй не сасніўся ні адзін дрэнны знак.

      Пасля шлюбу жыццё Антона і Гандзі пайшло ранейшымі рэйкамі – паралельна, перасякаючыся адно ў неабходныя моманты. Яна хадзіла ў “Сонейка”, ён з раніцы да вечара займаўся ў майстэрні. Габляваў дошкі. Збіваў іх, фарбаваў і лакіраваў. Высцілаў белым палатном.

      Незаўважальна ён пачаў у сваю працу ўкладаць асаблівую пяшчоту. Тым болей яе было, чым болей яго думкі займала Гандзя. Закаханыя паэты складаюць

Скачать книгу