Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 21

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

варшаўскіх пасланцоў, ён нават адмовіўся ад фабрыкі і сталярскага станка, аддаўшы ўсяго сябе чаканню і бару “Сонейка”. Але лёс упарта трымаў Булу тут, як нябачная мытня трымала Сашку на мяжы маладосці і даросласці. Яго раўнагодкі, аблажыўшыся сем’ямі, заходзілі ў першую сівізну, а Сашка заставаўся на ранейшым месцы. Вітаў адну кампанію, праводзіў яе колькі крокаў, развітваўся, вяртаўся назад і сустракаў наступных. Народжаныя дзесяцігоддзямі раней, абганялі яго вокамгненна і без асаблівых намаганняў, як на шашы вялікая машына абганяе малую, віншуючы яе сяброўскім рогатам клаксона. І пэўна таму Сашку, адзінага з бацькавых братоў, я ніколі не называў дзядзькам.

      Часам Сашка рабіў грубую памылку, і капялюш спыняўся на паліцах з бутэлькамі, зараз за галавой пані Лёдзі, што вартавала буфетны прылавак. Фарбаваная ў золата завіўка наструньвалася львінай грывай, маляваныя вусны расшыраліся ў драпежны званец. Прыхапіўшы выпадковую анучку, пані Лёдзя зрывалася наводзіць парадак: – Пайшлі вон! Я сказала – вон пайшлі!

      На такі крык з канторкі, прытоенай па правы бок побач з буфетам, высоўвалася галава пана Метэка. Быў гэта элегантны мужчына неакрэсленага ўзросту, абліччам – заўсёды абыякавым і спакойным – прыпамінаў гульца ў покер. Але той, каму да пана Метэка было бліжэй, ведаў значна больш. За занавесам абыякавасці і спакою таіўся смутак. Можна б сказаць: пан Метэк смуткаваў заўсёды, незалежна ад пары дня і года. Калі верыць чуткам, у даваенны час ён працаваў у сталіцы як сапраўдны афіцыянт і ў сапраўдным рэстаране абслугоўваў часам сапраўднага прэзідэнта Другой Рэчыпаспалітай. І толькі кпінай лёсу або рашэннем невядомых начальнікаў трапіў у нашае Мястэчка, каб несці тут службу на пасадзе кіраўніка бара “Сонейка”.

      – Пані Лёдзя, прыбярыце, калі ласка, разбітае шкло і зрабіце падлік, – у голасе пана Метэка адлюстроўваліся спакой і элегантнасць ягонага твару. Пані Лёдзя падлічвала страты, да разбітай бутэлькі дадавала раней выпітае піва, падводзіла рыску, запісвала ўсё на паперы і перадавала яе пану Метэку. Лічбы бывалі розныя, у залежнасці ад таго, у якую бутэльку пацэліў капялюш – у армянскі каньяк, польскую “чыстую звыклую” ці савецкае шампанскае.

      – Калі ласка, панове. Сёння вы згулялі ў футбол за трыста трыццаць два злотыя. А заўтра запрашаем таксама, – пан Метэк клаў паперку дакладна ў тое месца, з якога хвіліну раней капялюш падымаўся ў апошні злашчасны палёт, смутнай службовай усмешкай згартаў належнае і знікаў у канторцы. Абмінаючы прылавак, паспяваў кінуць слоўца буфетчыцы: “Пані Лёдзя, кліент – наш пан. Не забывайце, калі ласка”.

      – Ясна! – размаляваныя вусны, націскаючы на літару “я”, пульсавалі вялікім чырвоным сэрцам. – Паныкліенты, пся маць! Разгарні полы і хвост голы.

      – Ой, пані Лёдзя! Ой, бо другі раз не прыйдзем, – крыўдаваў Була.

      – Ах, як жа я спалохалася! – пырхала буфетчыца. Што ні скажы, праўда і сіла стаялі за паняй Лёдзяй.

      За ўсю сваю гісторыю Мястэчка паспела абжыцца толькі адным барам. Як далёка ні вяртаешся памяццю, яго бачыш

Скачать книгу