Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 20

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

вострымі калючкамі, яны засыпалі чырвонымі пялёсткамі яе валасы, вочы, вусны. Пацалункамі згартала кроў з ягонай далоні, з пальцаў, што зведалі кожны, найбольш сакрэтны куточак яе цела. А потым ён з’ехаў у афіцэрскую школу ў Познань, ажаніўся з прыстарэлай і непрыгожай дачкой нейкага палкоўніка, каб у будучыні таксама стаць палкоўнікам, а можа нават генералам. Ружы… Пялёсткі апалі, калючкі засталіся.

      У першы вечар лета Гандзя не вярнулася зусім. Антон чакаў яе да поўначы, да світання, і цёплая, самая кароткая ноч года выдаўжалася ў бязмежную, халодную вечнасць. Наступнага дня ён не пайшоў у майстэрню. Сядзеў на кухні, глядзеў у вакно і чакаў. Вуліцай ішлі людзі – знаёмыя, суседзі. Ведаў іх імёны, але цяпер, як ніколі раней, усе яны здаваліся яму чужымі, ананімнымі і лішнімі. Натоўп толькі тады мае твар і імя, калі ёсць у ім блізкі нам чалавек.

      Антон ведаў, што будзе чакаць Гандзю ўсё жыццё. Днямі ён сядзеў ля вакна, а адвячоркамі заходзіў у “Сонейка”. Пустое месца за буфетам забівалася ў сэрца балючым цвіком, а штодзённыя наведвальнікі, калі пытаў іх пра Гандзю, разводзілі рукамі і сумна ўсміхаліся.

      Праз тыдзень асірочаны буфет узяла ў свае рукі новая буфетчыца Лёдзя, а з першым снегам Антону прыйшоў ліст. Некалькі слоў, запісаных на паперы: “Прабач і не чакай, я ніколі не вярнуся”. На паштовай пячатцы спрабаваў адчытаць назву мясцовасці, але чорныя літары складваліся ў незразумелае слова “ніколі”.

      – І што цяпер будзе? Развод? – спытала бабка Сонька. – У нашай сям’і ніколі не здараліся разводы.

      Перакінула ў памяці ўсіх жанчын, пачынаючы з той першай, што выйшла з расшчэпленага перуном дрэва. Каханыя або не каханыя, усе цярпліва пераадольвалі тунель стагоддзяў, падсвядома накіроўваючы жыццё да светлага выхаду ў нашыя дні.

      – Свет ашалеў, – сказала бабка Сонька і замоўкла на бліжэйшы тыдзень.

      У майстэрні, перанесенай у падвал новага дома, Антон моўчкі збіваў дошкі ў добра вядомую форму, а ў думках назойліва завіхаліся словы: “Прабач і не чакай…” І ў водгук кожнаму слову малаток забіваў цвікі. Мацней і мацней, не зважаючы ні на што.

      На працягу наступных сямі дзён бабка Сонька вярталася памяццю да восеньскіх ранкаў і начэй, якія папярэджвалі вяселле дзядзькі Антона. Гартала іх каторы раз, шукаючы знак, што раней, зза неахайнасці, абмінуўся ўвагай. Але нічога там не знаходзіла. Не сасніўся ніякі сон, праз прыадчыненае акно не ўварвалася ў дом ашалелая птушка, люстра на сцяне не рассыпалася дробным макам. Пасмутнела. Бо адчула, што пакінула, адышла назаўжды ад яе моц прадчування будучыні, перачытвання сноў і рэальных знакаў. І прыйдзецца жыць вечна ў чужым і незразумелым свеце.

      Сашка

      У будзённыя дні пасля поўдня, калі ў бары “Сонейка” паветра было ўжо сіняе, як папяросавы дым, а мармуровая крошка падлогі клеілася да чаравікаў астаткамі піва, доўгавалосыя маладзёны хапалі малога Сашку пад пахі і ўздымалі на столік, хвіліну раней акуратна прыбраны ад масіўных, жывататых куфляў.

      – Ну,

Скачать книгу