Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 19
Не пасьпеў Косьця-сволач і рота раскрыць, каб адказаць Зьміцеру адпаведным, як раптам той хапянуў усё бярэма куфельчыкаў, што стаяла перад пралетарамі на стале, і так-такі зьмёў усё іхняе піўнёвае баляваньне проста на сырую зямлічку.
І пралетары паўсталі. І маўчком на Зьміцера пасунуліся. І толькі ён уцяміў, што трэба бегчы адсюль, бегчы, прычым як мага хутчэй, як моцны хук зьлева таго самага Шалёнага прыйшоўся ў аблыгава падбародьдзе.
– А ну, жопа нямытая, растварыся адсюль у прастранстве! – стаяў Касташ аж барвовы. Бач ты, гніда скулёвая, ён яшчэ піва ім перакідваць будзе!.. – І быстра! А то кухлем зараз!..
– Я… Я… – мармыкаў нешта няшчасны дзяцюк. – Я не хацеў… Пастаўлю я, хлопцы, вам піва. Потым… І за ўпацелаю сьпінаю Зьміцера засталіся ўшчэнт прапахлая півам “Дося” ды панурыя, знаёмыя заводзкія рабяты. Засталіся, як хутка стане вядома, каб ужо ніколі не пачуць ягонае “Потым…”
Ноч для яго прайшла ў адчаёвай, зморнай гарачцы. Здуру ён нават, калі было ўжо ня вытрываць, прыклаў да скулы прыпарку са сьпірытусу, адчаго кулакі ягоныя спрэс пакрыліся скусамі, а вэртыкальная сьценка ледзь не ператварылася ў бягунскую стомэтровую дарожку… Нарэшце ён зьдзер зь сябе нянавісныя майткі, прыклаў дупу да халаднаватага тынку прасьценку ды гэткім чынам забыўся хоць на нейкую заспакоеную гадзінку.
На раніцу заставалася толькі адно: рыпнуць да крышыва зубамі ды намыліцца з праклятым візытанцтвам у местачковую лякарню.
І там, як на грэх, ён напраўду патрапіў да сымпатычнае, як жнівеньскі няскручаны сланечнік, маладзенькае сакаўнаклубнае дахторкі. Зьміцер аж ледзь ня сплюнуў ад злосьці, як толькі пераступіў парог мэдычнага габінэту ды ўбачыў гэтую самую сонечную рыжуху.
– Што ў вас? – млява пасунулася яна насустрач Аблыгу.
– У мяне?.. – у роце было суха, нібы ўнутры перакручанага электрычнага дроту.
– Ну не ў мяне ж, – паехала ўніз у шармовае крывізьне ўсьмешачка маладзіцы.
– У мяне, там… ну… таго, вообшчэм!.. – гэта было ўсё, што быў здатны больш-меньш талкова вытлумачыць пасьмешлівае дахторачцы наш рабацяга.
– Паказвайце, дзе там і што, – не зьвяртала ўвагі на ягоны гарачы, струменісты пот мэдычка.
– Як… і вам паказваць?!
– Што значыць – і мне? – дахторка павярнула набок сваю прыгожую шыйку.
Зьміцер маўчаў, разумеючы, што збалбатнуў нейкую лухту.
– Давайце, давайце. Ня вы першы, ня вы апош ні.
Зьмітро стаяў, марудзячы.
– Ды ня ўкушу я вас, малады чалавек. Сорам тут не да месца.
Ён узяўся за прарэшку. Змакрэлыя пальцы дрыжэлі, “маланку” заклініла. Ён, у душы клянучы і сябе, і гэтую ўсьмешлівую маладзічку, тузануў мацьней. Безвынікова. Тады Аблыга, ужо злуючыся