Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 15

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

замахнуўся на Грыся Малюк.

      – Я й кажу. Кяніец ён. Дыплёмат…

      – Ілжэш, пэўна?

      – Ды каб я ня ўстаў! – збажыўся Чаравячка. – Зь Менску самога. Як што ня так – адразу крычыць: “Я ў АОН буду жалавацца!.. На парушэньне маіх правоў чалавечых!..”

      – У АОН?.. – ледзь не ў адзін голас мармытнулі міліцыянты. Стралкоўскі, відаць, ужо ня так рашуча намерваўся тузануць коўдру, пад якой варушыліся “кэнійскі дыплёмат” Магамай, а сьледам за ім і Наталка.

      А Малюк, памаўчаўшы, шапатнуў:

      – А дзе ж ён адорву тваю падчапіў?..

      – Ды гэта ня ён, а яна яго падчапіла. Як па Менску надысь гойсала. У тэхнікум не паступіла, ну, а гэтага, во, – падчапіла, – зноў збрахаў Чаравячка. Яму нават падалося, што небясьпечныя міліцыянцкія абцугі бяруцца за яго ня так хвацка… І як толькі вепручок зноў тузануўся што твой налім у кашы, Грысь балюча штурхануў пад бок Марыльку: “Давай!”

      – Ну, дзела маладое! Няхай адпачываюць!.. – адразу скеміла Марылька, чаго хоча Грысь. І ўжо сама ўзяла пад таўсматую ручку Стралкоўскага: – Ды хадземце ў прыбудовачку. Вы там яшчэ не глядзелі.

      Цопкі нос участковага варухнуўся ў прадчуваньні нечага да болю знаёмага.

      – У прыбудовачку?..

      – Ну!.. Каб усё, значыць, абгледзелі. І супакоіліся…

      – Супакойвацца нам няма як, – адразу напусьціў на сябе важнецкасьці старшына. – А прыбудовачку мы праверым.

      І, хоць яму так і карцела ўсё ж упароць вока пад коўдру, каб, значыць, пераканацца ў наяўнасьці там на Наталцы ці пад ёю таго самага кэнійскага дыплёматычнага нэгроіда, які так любіць скардзіцца ў ААН на правы чалавека, аднак захавальніцкі інстынкт зашкробся ў ягоным чэраве, і Стралкоўскі мусіў падацца далей ад бяды. А заадно павалакчы за сабою і Малюка, які таксама западозрыў, што ў прыбудовачку Чаравячыха цягне не проста так…

      – Ну, Наталка, ну, дачушка!.. – няшчасным сьмешыкам зачавіўся Грысь, як толькі бразнула клямка хаты за міліцыянтамі. – Век дзякаваць буду!

      – А во вашае дзякаваньне! – доччына далонь аж прыкіпела да грысевае шчакі, так уляпіла яму адмашную поўху. Потым з агідаю адштурхнула ад сябе барухатага вепручка, ускочыла з ложка, памкнулася да дзьвярэй.

      – Куды ты? – паспрабаваў спыніць яе Грысь.

      – Пусьціце! – на ўсім скаку абмінула Наталка бацьку і коркам выскачыла з хаты. А потым, чавячыся сьлязьмі, крыўдаю, чорнай зьнявагаю, паляцела подбегам па начы цераз неабсяжнае жытняе поле, цераз пералесак ды балотныя чараціны, і болей Наталку пасьля таго ў мястэчку ніхто ня бачыў.

      Між тым, у любую хвіліну маглі вярнуцца міліцыянты. Некуды тэрмінова трэба было перахоўваць Магамая. Але куды, каб яму чорт рэбры лічыў?!.. У хаце ўжо не было як, гэта ясна. Не павалачэш і на двор, зграбуць адразу. І тут Чаравячка ўспомніў.

      Успомніў аб сваёй старой матацыклетцы. Аб той самай матацыклетцы, якую заводзіў у апошні раз, мо, тады, калі яшчэ вазіў Марыльку дзеўкаю на таньчыкі-шманьчыкі ў местачковы клюб, і якая даўно стаяла зламанаю ў пунечцы. “Бляха, не завядзецца!..” – смыльнула ў галаве Чаравячкі.

      Ён

Скачать книгу