Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 13
– Ды майго, майго!
– І што зь ім?
– Нехта зьвёў з хлява! Напаіўшы абаіх, як мне здаецца па паху, бражкаю.
Стралкоўскі ўпароў вочы ў слухаўку. Памаўчаў, зноў паднёс да вуха:
– А ты што, праз слухаўку бачыш і пах можаш чуць?
На гэты раз узламаў бровы Шупенька. Яны там у сваёй міліцыі зусім мазгі сабе адпілі ці што?..
– Ды кабанчыкаў маіх бражкаю напаілі, кабанчыкаў! І аднаго зьвялі.
– Куды?..
– А я ведаю! Вывялі з хлява й павялі!.. Але ёсьць сьляды.
– Сьляды?
– Так. Кроў.
Пачуўшы пра кроў, Стралкоўскі жэстам паказаў Малюку наліць. Малюк наліў. Старшына хлабяснуў поўную шклянку.
– А ты таго… не выдумляеш?
– Ды якое выдумляю?
– Ну, мала чаго. Можа, прысьніў чаго ці з бабаю… не таго… І без таго засмучаны Шупенька, пачуўшы пра бабу, раззлаваўся:
– Слухай, Стралкоўскі, ты прыедзеш да мяне ці не? Тут кроў, кроў, разумееш ты гэта, міліцыянт доўбаны? Навальніца ж пачынаецца. Зараз змые к чорту матары ўсё!..
Стралкоўскі, яўна пакрыўджаны на Шупеньку за “доўбанага міліцыянта”, проста зароў у слухаўку:
– Нічога там не чапаць! Неадкладна выязджаем. Чакай!
– Што такое, Мікіта? – перапытаў сяржант Малюк у Стралкоўскага, убачыўшы, як у таго чырвоныя вочы наліваюцца бурачыньнем.
– А х… хрэн яго ведае! Магчыма, забойства. – Стралкоўскі спрабаваў запхнуць пісталет у кабур, аднак ён, гадзючына, ніяк не хацеў туды ўлазіць.
– Ц-ю-у!.. – сьвістануў Малюк. А потым вырачыўся на Мікіту: – Дык, значыць, да Манькі ня паедзем?..
– Да якой Манькі?
– Сікірыцкай.
– Да якой, блін, Манькі?!. – роў Стралкоўскі. – Зьбірайся! Да Шупенькі выязджаем. Кабана ў яго скралі.
– Дык што: і забойства, і крадзёж?
– Там разьбяромся! – рыпнуў зубамі Стралкоўскі. І, наколькі магла дазваляць яму камплекцыя, паспрабаваў выбегчы зь дзяжуркі да машыны, аднак урэзаўся плечуком аб вушак дзьвярэй ды ддакладна бразнуўся б на падлогу, каб ня верны памочнік Малюк, які аддана падхапіў сытнога ды пьянога начальніка пад белыя рукі.
Праз якую хвіліну матор міліцэйскага легкавіку зароў, і машына пад хвацкім кіроўствам сяржанта Малюка крывой куляю паперла ад дзяжурнае часьці да гасподы Шупенькі.
А яшчэ праз якіх хвілінаў пятнаццаць перапуджаныя Чаравячкі пачулі ў сваім двары прыцішаныя галасы. Вялікія непрыемнасьці стаялі на іхнім парозе.
Грысь хутка пазбавіўся ад здранцьвеньня. Яшчэ толкам не ўсьведамляючы, што ж такое робіць, Чаравячка падхапіў Магамая, калі можна так сказаць, пад пахі ды павалок у бакавушку, у якой спачывала іхняя бядовая дачка Наталка. Марыля, як заўсёды, пасунулася за ім. Галасы за вакном набліжаліся, часу на