Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 16

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

белага сьвету Стралкоўскі, якому з кожнаю хвіляю ўсё цяжэй было перамяшчаць у прасторы сваё напітае чэрава. Здавалася, ён вось-вось заваліцца сам у якую пуню на сена ці, на горшы выпадак, у салому, каб захрапсьці там на суткі ці болей…

      – Як куды? – Грысь ледзь не пераехаў хромавыя боты Малюка. – Ня бачыце – кума дахаты вязу.

      У чарапку ўчастковага а заадно і ягонага памочніка рабілася нешта страшэннае. Дакладней, там толькі драбабохала лядашчая матацыклетка, а болей… Ну, хіба яшчэ мільгацелі нейкія нэгроіды, скрадзеныя дыплёмы ці дыпламаты, местачковая поп-зорка Маня Сікірыцкая, селядцы з чакалядамі, неабсяжнае мора самагонкі, у якім плавалі жывыя індыкі да засмажаная парасяціна, ухвошчаная цыбуляю, кропам ды хрэнам… Яны спрабавалі ўгледзецца ў твар грысевага кума, але бачылі толькі нейкае зарослае шчэцьцю мурло.

      – Штосьці ён у цябе… на чалавека не падобны, – зрок глыбакадумна Малюк.

      – Дык вочы гарэлкай заліў. Сьвіньня!.. – дыхнуў бэнзынавамі парамі Чаравячка на непахісных службоўцаў. І, не чакаючы болей, пакуль яны ад гэткага дурнавенства так-сяк абмыляюцца-прадыхнуцца, урэзаў па газах.

      – Стой! Стой! Страляць буду!.. Спыні мацыклетку, сволач!.. – адразу некалькі сухіх пісталетных стрэлаў смыльнулі за сьпінаю матацыклетчыка.

      Выбегла з прыбудовы на стрэлы Марылька і адразу звалілася, апусьцілася ў непрытомнасьці ў гразь каля хаты…

      Але выперла матацыклетка з двара. І паперла, паперла яна па вуліцы, а потым ужо па шашы, звозячы ў невядомае Грыську разам са скрадзеным гадаванчыкам Магамаем.

      Навальніца раскашавала ваўсю. Пярун біў нежартоўна. Грысь нічога ня бачыў, але выкручваў газ, і толькі сьцяна вады злучала неба зь зямлёю – справа, зьлева, паўсюль. Кабанчык квічэў, тузаўся, лупіў капыточкам, куды толькі траплялася. І ўсё ж, падлюган, сядзеў, глядзеў паперад сябе у ноч, не раўнуючы бы той пан міністар, якога вязуць на прыём у ангельскую амбасаду.

      Раптам дакладна над матацыклеткаю вырвалася з чорнага воблака расшкамутанай зьмяёю маланка, і сьмяротнаю немінучасьцю пацэліла ў голаў Грыся.

      Але Грысь не памёр адразу.

      Ён успыхнуў, бы тая паходня, запалаў рознакаляровым полымем, у якім было ўсё: і закурэлая поўсьць, і первачына, і чалавечы лой, і нафтапрадукты, ды, выдыхаючы апошняе паветра з грудзей, мёртвай хваткаю ўчапіўся ў руль матацыклеткі.

      І ляцела яна з прабітымі коламі па шашы скрозь навальнічную ноч; разрываў залеву палаючы нерухомы вершнік, і ў страшэнным віскаце заходзіўся ў люльцы ні ў чым ня вінны вепручок, якому шлем зьехаў на самы лыч, назаўжды перакрываючы вольны подых…

Люты-сакавік, 1999 г.

      Скула

      У Зьмітра Аблыгі ўскочыла скула. І дзе ж яна, сучка, ускочыла! Яна ўскочыла там… ай, і ня хочацца гаварыць нават… Хочацца плакаць наўзрыг, на такім цікавенькім месьцейку выперла яе, такую заразу. А погань самая была ў тым, што Зьміцер

Скачать книгу