Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 20

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

Калекам на ўсё жыцьцё захацелі застацца? Дык чым яна вас прыхарошвала?

      – Нічым, кажу я вам! – усё стоячы ракам, гіркануў у вадказ Аблыга. – Яна й не глядзела нават! Бо я ёй не паказаў. Старэчы сьляпое!.. І адразу – да вас.

      – Кіньце…

      Ад таго, што зрабіла гэтая прапахлая этэрам ды пігулкамі бялявая пракуда, у Зьміцера пацямнела ўваччу. Нават не пацямнела – вечная ноч з дробнымі-дробнымі ясачкамі накрыла сабою ўсю ягоную існасьць.

      – А Божа ж ты мой! Божа ж ты мой!.. – да салёнае крыві пракусіў губу Аблыга і раптам выціснуў: – От, падла!

      – Ціха!..

      Мэдычка павярнулася да ўмывальні, бразнула нечым па ракавіне:

      – Вы тут свае крыкі кіньце. Я й сама ня горай за вас магу!

      – А я й не крычу! – крычаў на канапцы Зьмітро.

      – І не крычыце! Адразу да нас трэба было ісьці. А не лекавацца саматугам дрэнью рознай!..

      – Ды не лекаваўся я анічым! – ушчэнт разьбірала Зьміцера крыўда.

      – У мяне што – павылазіла? Я ж бачу!

      – А бачыш – дык…

      – А ну, замаўчы! – раптам вярэснула дахторка голасам дурное базаршчыцы. – Вам апэрацыя трэба! Сама пазьней – заўтра. А лепей – сёньня!..

      Аблыга сьцішыўся.

      – Што – рэзаць? – (ён так і стаяў ракам на кушэтцы, разваздаўшы седніцы рукамі).

      Маладзічка абярнулася:

      – Так, рэзаць! І можаце апранацца.

      Аднак з канапкі Зьміцер не падняўся. Ён як стаяў, так і стаяў, толькі спачатку ціха, а потым усё гучней, абаблена й непрыгожа, пускаючы даўкія сьліні, заеньчыў:

      – Ня дамся я рэзаць! Ды што ж гэта такое?.. Ды што ж гэта робіцца, га? Піва яны смокчуць!.. Ды навошта ім піва тое?!. Колькі ж можна зьдзеквацца так?!. Хто прыдумаў гэта ўсё, га? Тут жывеш, ходзіш, спадзяесься на нешта, а табе – р-раз! – і рэзаць!.. Зарэзалі б ваабшчэ, ей-бо! І майстар яшчэ, Грыберман гэны! “Чушкі, чушкі!” Ну, й жары свае чушкі! Усервацца буду, а болей да морды жыдзярскае не падыйду! І чаго раптам усё мне аднаму? Я грэшнік які ці што? Ці познамка ў мяне на лобе якая? Ці ў жыцьці я шмат хлусіў? Разы два ці тры, ня болей!.. І з бабамі культурна ж заўсёды. І палучку… У зьберагацельнай касе адкладваў!.. І матацыклетку – бацьку аддаў!.. О, Божа-а-а-а-а!.. Гы-ы-ы-ы-ы!.. – капітальна загаласіў бясштанны Аблыга. – І апяць няма вінаватых! Няма, бляха, як ні круціся!.. А я вам усё роўна ня дамся, хоць рэжце! Ну за што, скажыце, за што?!.

      – Як сабе хочаце, – перайшла на свой звыклы тон дахторачка. – Дрэнь…

      – Што?.. – скрозь сьлёзы перапытаў бядовы пралетар.

      – Справы вашыя – дрэнь, – канстатаваў белы халаточак, адварочваючыся да вакна.

      – От, ёп! – заенчаны, сшарэлы тварам да гнілое цытрыны пацыэнт падхапіўся з канапкі, так-сяк падцягнуў штаны і ўжо стаяў, па-дурному падтрымліваючы іх, каб не спаўзалі зноў долу, сволачы!.. – Ну, ёп!..

      Але толькі сабраўся ён пайсьці адсюль прэч, як раптам дзьверы ў габінэт з трэскам расчыніліся і ў праёме паказаліся строгія ды ўкормленыя (кха!..) твары адразу ці не

Скачать книгу