Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 18

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук

Скачать книгу

Зьміцер. – Болька ў мяне… Ну, там… Сказалі, лечыце…

      Бабця стаяла пасярод задушнае варыўні й з выглядам абсалютнае тугатлумнасьці, відаць, абдумвала пачутае. Трэба сказаць, што зьнерухомела яна надоўга. Наш бядак ужо сур'ёзна падумваў, ці не падацца яму бачком адсюль прэч, як раптам бабця Аўдота ўсё ж зварухнулася. Дробны грук кіёчку патупаў насустрач:

      – А… М-шля… Кха! Ну, то пакажы.

      – Што – паказаць?! – ціха ашалеў той.

      – Ну, больку сваю, значыць, і пакажы.

      – Каму? – здурэла запытаў Зьміцер, як быццам перад ім стаяла не адна, а з добры тузін Аўдотаў.

      – Куму тваму. – (Бабця, аказваецца, яшчэ была здатная й на нейкія кіпікі.) – Ты, хлопча, мяне ня бойся. Знайду я табе мазьку. Але ты ўсё ж пакажы, пакажы… Каб, ня дай Гасподзь, не наблытаць чаго.

      – А што тут блытаць?! Скула яна й ёсьць скула, – стараючыся стрымліваць у сваім сэрцы дзікага зьвера, што наравіў прачнуцца, зіркануў з-пад ілба Зьміцер на бабцю. “А Косьціку я ўлімоню. Бач, па трыццаць даляраў бярэ і нават у дупу не зазірае!..” – Што я вам тут паказваць буду?!. Ты ж… – аднак слова “сьляпая” усё ж да пары захрасла ў горле Зьміцера.

      – Як грубіянстваваць будзеш – і слухаць не захачу, – сычыхаю надзьмулася бабця. (“Ого, яшчэ тая каргеча!..”)

      – Баліць мне, разумееш ты, парасолька ты недарэзаная, – Зьміцер і сам ня цяміў, чаму ён гэтую сьлязьлівую старычыху параўнаў зь нейкай “недарэзанаю парасолькаю”.

      – Пайшоў вон, ш-чыкун! – раптам ціха-спакойна прашлямкала Аўдота, як быццам была не вядзьмічкаю-траўніцаю, а натуралёвым абспаднічаным босам у якое фэшэнэбэльнае канторцы.

      – Ты мне траўку якую дай – даўно пайшоў бы! – Ужо й стаяць на нагах Зьміцеру не было як, а тут гэтая прахалюдра ну проста зьдзекам зьдзекуецца!.. – Болька ў мяне, разумееш?! На срацы!

      – Бачу, што не на языку, – усё гэтак жа спакойна адказвала Аўдота, як быццам і на самой справе бачыла і Зьмітровы язык, і больку, і тое самае канкрэтнае мейсца. – Пакажы – будзе табе мазька.

      – От, ёлупеніцтва непадмазанае! – Аблыга аж пабялеў, так задрынькала-захадохала яго гэтая бабішча. – Што я табе пакажу?! Што я табе, кура сьлепянечая, пакажу?

      – Якая я табе “кура”? – не на жарт закрыўдавала траўніца. – Ты, малец, адсюль ідзі, ідзі! А не – дык псуцьця напушчу. Да скону сваго крывым будзеш.

      Гэта ўжо Зьміцера ўзьела конча. Ён раптам, нават не зважаючы на пякельчысты сьверб ды вярэдзістае незагойства, згроб вобхапак нянавідлую старую, заціснуў, бы абцугамі, ёй шыю ды затрос нібы макаўку.

      – Ах ты, сморча гаўнярская! Я табе напушчу псуцьця! Ды я хутчэй сам табе кіндзюхі твае цераз гарлячку выпушчу! – Трос і трос Аўдоту Аблыга. Тая толькі тузалася рукамі-нагамі, падобная на ляльку, скручаную з бруднай анучы ці на старую, няшчасную прусачыху, што раптам адчула свой перадсьмяротны час. А пралетар Аблыга шаленстваваў яшчэ болей. – Ты сама ў мяне траўкамі лекавацца будзеш! Калі толькі адрозьніш крываўку ад пырніку!.. І на гаршчок да самае сьмертухны

Скачать книгу