Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 23
На абразе – срэбны аклад, арнамэнтаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнамэнтам у стылі позьняга Рэнесансу, у арнамэнт упісаная постаць Сьвятога Казіміра і, магчыма, Сьвятой Ядвігі. Усе гэтыя ўпрыгожваньні належаць да найлепшых узораў ювэлірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі зьвесткамі пра гісторыю абраза і алтара.
У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узьведзены драўляны касьцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут зьявіўся абраз Маці Божай, які пазьней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімэнта VIII. Пасьля сьмерці Яна Паца капэлян Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бернардынаў. Хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зьмешчаны ў касьцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 годзе, калі сьляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазьней вядомы айцец кармэліт), молячыся перад абразом, раптам атрымаў зрок.
Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Штогод пачалі адбывацца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 1991—1992 абраз быў рэстаўраваны Віктарам Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясьціў папскае пасланьне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай МенскаМагілёўскае архідыяцэзыі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. У 1998 кардыналам Казімерам Сьвёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.
Акном, якое зьвязвае сьвет нябесны і зямны, стала, па словах сьвяціцеля Грыгорыя Паламы, Божая Маці: «Вечна дзева Марыя – мяжа створанай і нястворанай прыроды, і Яе, як умясьцілішча Незьмясьцімага, будуць ведаць тыя, хто ведае Бога, і ўхваляць Яе пасьля Бога тыя, хто ведае Бога. Яна грунт тым – хто да Яе ідзе, Яна – Хадайніца за тых, хто пасьля Яе, і Заступніца спрадвечная. Яна – прадмет прароцтваў, пачатак апостальства, сьцьверджаньне мучанікам, падстава настаўнікам. Яна – слава зямных, весялосьць нябесных, упрыгожаньне ўсяго створанага. Яна – пачатак, крыніца нашага спадзяваньня на Нябёсах, якое і дасягнём толькі яе малітвамі за нас, у Славу найперш ад Бога Айца народжанага і ў апошнія часы ад Яе ўцелясьнёнага Ісуса Хрыста Госпада нашага, Яму належыць уся слава, гонар і пакланеньне цяпер, заўсёды і ў векі вечныя».
Маці Божая, просім цябе, маліся за нас грэшных цяпер, назаўжды, і навекі вякоў. Амінь.
Ян Хрысьціцель у пустынях
Эвангельле згадвае пра дзяцінства Яна сьцісла: «А дзіця расло і мацавалася духам, і заставалася ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю» (Паводле Лукаша 1:80).
Ян нарадзіўся на паўгода раней за Хрыста і ў маладым узросьце адасобіўся ў Юдэйскай пустыні, дзе вёў