Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует страница 10

Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует

Скачать книгу

ці звер тут не прабягаў?

      – Не, дзіцятка.

      – Бабуля, ці малойца тут не праязджаў?

      – Не, дзіцятка. А ты з дарогі з’еш малачка.

      – З’ела б я, бабуля, ды доўга карову даіць.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Пайшла Баба Яга карову даіць – доіць, не спяшаецца. З’ела дзяўчына Сінявочка малачка ды зноў пагналася за Іванам-царэвічам.

      Даязджае Іван-царэвіч да сярэдняй Бабы Ягі, каня памяняў і далей паскакаў. Ён за дзверы, а дзяўчына Сінявочка – у дзверы:

      – Бабуля, ці не праскокваў звер, не праязджаў добры малойца.

      – Не, дзіцятка. А ты б з дарогі з’ела блінцоў.

      – Дык ты доўга пячы будзеш.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Напякла Баба Яга блінцоў – пячэ, не спяшаецца. Дзяўчына Сінявочка з’ела і зноў пагналася за Іванам-царэвічам.

      Ён даязджае да малодшай Бабы Ягі, злез з каня, сеў на свайго каня магутнага і зноў паскакаў. Ён за дзверы, дзяўчына Сінявочка – у дзверы і пытаецца ў Бабы Ягі, ці не праязджаў добры малойца.

      – Не, дзіцятка. А ты б з дарогі ў лазні папарылася.

      – Дык ты доўга паліць будзеш.

      – Што ты, дзіцятка, я хуценька…

      Выпаліла Баба Яга ў лазні, усё падрыхтавала. Дзяўчына Сінявочка папарылася, памылася і зноў паскакала наўздагон. Конь яе з горкі на горку пераскоквае, рэкі, азёры хвастом замятае. Вось-вось Івана-царэвіча нагоніць.

      Той бачыць за сабою пагоню: дванаццаць волатак з трынаццатай – дзяўчынай Сінявочкай – збіраюцца яго схапіць, з плячэй галаву зняць. Спыніў ён каня, дзяўчына Сінявочка наскоквае і крычыць яму:

      – Што ж ты, злодзей, без дазволу з майго калодзежа піў ды калодзеж не закрыў!

      А ён ёй:

      – Чакай, давай раз’едземся на тры скачкі коневых, давай сілу спрабаваць.

      Тут Іван-царэвіч і дзяўчына Сінявочка раз’ехаліся на тры скачкі коневых, бралі паліцы баявыя, дзіды даўгамерныя, шабелькі вострыя. І з’язджаліся тры разы, паліцы зламалі, дзіды-шаблі вышчарбілі – не маглі адзін адно з каня зваліць.

      Не было чаго на добрых канях раз’язджацца, саскочылі яны з коней і счапіліся аберуч.

      Дужаліся з раніцы да вечара – да сонейка захаду. У Івана-царэвіча шпаркая ножка падвярнулася, упаў ён на сырую зямлю. Дзяўчына Сінявочка стала каленкам на яго белыя грудзі і выцягвае меч булатны – калоць яго белыя грудзі. Іван-царэвіч і кажа ёй:

      – Не губі ты мяне, дзяўчына Сінявочка, лепш вазьмі за белыя рукі, паднімі з сырой зямлі, пацалуй у вусны салодкія.

      Тут дзяўчына Сінявочка падняла Івана-царэвіча з сырой зямлі і пацалавала ў вусны салодкія. І паставілі яны шацёр у чыстым полі, на шырокім прыволлі, на зялёных лугах. Тут яны балявалі тры дні і тры ночы. Тут яны і заручыліся і пярсцёнкамі памяняліся.

      Дзяўчына Сінявочка яму кажа:

      – Я паеду дахаты, і ты едзь дахаты, ды глядзі нікуды не збочвай… Праз тры гады чакай мяне

Скачать книгу