Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует страница 6

Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует

Скачать книгу

ды ўрэшце пагадзіліся ехаць на суд да пана.

      Прыехалі, а пана дома няма.

      – Рассудзі хоць ты нас, – папрасілі дзядзькі прыёмную панаву дачку.

      Высветліла дзяўчынка, што ў іх за справа, і прыняла рашэнне:

      – Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс і вядзе ў адзін бок, а той, чые калёсы, няхай цягне іх на сабе ў іншы бок. За кім жарабя пабяжыць, той і гаспадар яго.

      Мужыкі так і зрабілі. Жарабя за кабылаю пабегла – на гэтым і спрэчка скончылася.

      Вярнуўся пан з-за мяжы і пачуў, што разумная дзяўчынка без яго суд праводзіла. Разгневаўся ён, пачаў крычаць:

      – Чаму не паслухалася мяне?! Ты мне больш не дачка! Бяры, што пажадаеш, сабе з маёнтка і вяртайся туды, адкуль прыйшла, каб я цябе тут ужо не бачыў!

      – Добра, – згадзілася дзяўчынка. – Але мне хочацца на адыход цябе віном пачаставаць.

      – Частуй, – буркнуў пан, – толькі хутчэй.

      Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Загадала яна тады слугам запрэгчы каня, пакласці пана ў карэту, і павезла яго ў бацькоўскую хату. А там яго знялі з карэты і перанеслі ў сенцы на салому:

      – Вось табе пасцель замест пярын. Ачухвайся тут!

      Прачнуўся назаўтра пан, агледзеўся: дзе ж гэта ён? Потым убачыў прыёмную дачку, якую прагнаў, і пытаецца:

      – Чаму я ляжу тут, у бруднай мужыцкай хаце?

      – Сам так захацеў, – смяецца дзяўчынка. – Ты ж мне сказаў: «Бяры, што пажадаеш, сабе з маёнтка і вяртайся туды, адкуль прыйшла». Вось я і ўзяла цябе. Так што ўставай, ідзі замест майго бацькі паншчыну адбываць. Ты мужчына дужы, работнік з цябе можа атрымацца нядрэнны.

      Пачуўшы гэта, пан усхапіўся і так драпануў назад у свой маёнтак, што толькі яго і бачылі. Нават ад коней з карэтаю адрокся.

      Рускія

      Каша з сякеры

      Стары салдат ішоў на пабыўку. Стаміўся ў дарозе, есці хочацца. Дайшоў ён да вёскі, пастукаўся ў першую хату:

      – Пусціце адпачыць падарожнага чалавека!

      Дзверы адчыніла старая.

      – Заходзь, салдат.

      – А ці няма ў цябе, гаспадынька, паесці чаго?

      У старой усяго ўдосталь, а салдату пашкадавала, прыкінулася ўбогаю.

      – Вой, добры чалавек, і сама сёння нічога не ела: няма.

      – Ну, няма дык няма, – кажа салдат.

      Ды тут ён заўважае сякеру пад лаваю.

      – Калі няма нічога іншага, то можна зварыць кашу і з сякеры.

      Гаспадыня ажно рот разявіла.

      – Як гэта з сякеры кашу зварыць?

      – А вось так, давай чыгунок.

      Старая прынесла чыгунок, салдат сякеру памыў, паклаў у чыгунок, наліў вады і паставіў на агонь.

      Баба на салдата глядзіць, вачэй не зводзіць.

      Узяў салдат лыжку, памешвае варыва, каштуе.

      – Ну, як? – цікавіцца старая.

      – Хутка будзе гатова, – адказвае салдат, – шкада толькі, няма чым пасаліць.

Скачать книгу