Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ні на небе, ні на зямлі - Отсутствует страница 9
– Ну, дзіцятка мілае, не ведаю, ці атрымаеш ты згоду. Няпроста, няпроста дабрацца да дзяўчыны Сінявочкі!
– А ты, бабуля, дай сваю галаву маім магутным плячам, падзяліся розумам.
– Шмат малойцоў праязджала, ды не шмат ветліва размаўляла. Вазьмі, дзіцятка, майго каня, едзь да маёй старэйшай сястры. Яна лепей за мяне навучыць, што рабіць.
Вось Іван-царэвіч пераначаваў у гэтай старой, устаў на досвітку раненька, памыўся беленька. Падзякаваў Бабе Язе за начлег і паехаў на яе кані.
А гэты конь яшчэ спраўнейшы за таго.
Раптам Іван-царэвіч кажа:
– Стой! Пальчатку згубіў.
А конь адказвае:
– Калі ж ты сказаў, я ўжо трыста вёрст праскакаў…
Не хутка справа робіцца, хутка казка расказваецца. Едзе Іван-царэвіч дзень да вечара – да сонейка захаду. Выязджае – да хаткі на курынай ножцы, з адным акенцам.
– Хатка, хатка, павярніся да лесу задам, да мяне перадам! Мне не век векаваць, адну ночку пераначаваць.
Раптам заіржаў конь, і пад Іванам-царэвічам конь адгукнуўся. Выходзіць на ганак Баба Яга, вялікага веку, яшчэ старэйшая за тую. Паглядзела – конь яе сястры, а вершнік чужаземны, малойца прыгожы…
Тут Іван-царэвіч ветліва ёй пакланіўся і начаваць папрасіўся. Няма чаго рабіць! Начлег з сабою не возяць – начлег кожнаму: пешаму і коннаму, беднаму і багатаму.
Баба Яга ўсё зрабіла як мае быць – каня забрала, а Івана-царэвіча накарміла, напаіла і пачала распытваць, хто ён ды адкуль і куды едзе.
– Я, бабуля, з такога царства, з такога гаспадарства, цароў сын Іван-царэвіч. Быў у тваёй малодшай сястры, яна паслала да сярэдняй, а сярэдняя да цябе накіравала. Дай сваю галаву маім магутным плячам, падкажы, як мне здабыць у дзяўчыны Сінявочкі жывой вады і маладзільных яблыкаў.
– Няхай будзе так, дапамагу я табе, Іван-царэвіч. Дзяўчына Сінявочка, мая пляменніца, – дужая і магутная волатка. Вакол яе царства – сцяна тры сажні вышыні, сажань таўшчыні, каля брамы варта – трыццаць волатаў. Цябе і да брамы не пусцяць. Трэба табе ехаць апоўначы, ехаць на маім добрым кані. Даедзеш да сцяны – бі каня па баках бізуном нехвастаным. Конь цераз сцяну пераскочыць. Ты каня прывяжы і ідзі ў сад. Пабачыш яблыню з маладзільнымі яблыкамі, а пад яблыняю калодзеж. Тры яблыкі сарві, а болей не бяры. І зачэрпні з калодзежа жывой вады гарлач на дванаццаць гарлавін. Дзяўчына Сінявочка будзе спаць, ты ў палац да яе не заходзь, а сядай на каня і бі яго па баках. Ён цябе цераз сцяну перанясе.
Іван-царэвіч вырашыў не начаваць у гэтай старой, а сеў на добрага каня і паехаў у ноч. Гэты конь падскоквае, імхі-багны пераскоквае, рэкі, азёры хвастом замятае.
Ці доўга, ці коратка, ці нізка, ці высока, даязджае Іван-царэвіч апоўначы да высокай сцяны. Каля брамы варта стаіць – трыццаць магутных волатаў. Прытрымлівае ён свайго каня, б’е яго бізуном нехвастаным. Конь узлаваўся і пераскочыў цераз сцяну. Злез Іван-царэвіч з каня, выходзіць у сад і бачыць – стаіць яблыня са срэбным лісцем, залатымі