Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава страница 4

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

пачуццё, з якім трымала ліст – загад аб смерці Вітаўта, на якім Ягайла павольна, сагнуўшыся, нарэшце выводзіў чорным атрамантам[11] сваё імя.[12] Яны былі, разам з пісарам, што трымаў напагатове пячатку і воск, учатырох у пакоі. Кашталян віленскага замка з двума памагатымі стаяў за дзвярыма, гатовы тут жа паслаць ганца ў Крэва. Аб тым таксама паклапацілася яна, Марыя, – каб ніхто не дагнаў ганца, калі раптам брат зноўку перадумае…

      Бог, ці, хутчэй, д’ябальскія сілы, якія дапамагалі гэтаму… ганарыстаму пярэваратню, не далі здзейсніцца справядлівасці. Перад самым прыездам ганца са смертаносным лістом ён збег з Крэўскай вежы, апрануўшыся ў жаночы плашч прыслужніцы. І як мог разумны Прокша дазволіць, каб разам з Вітаўтавай жонкай Ганнай у вежу да Вітаўта прыходзіла і прыслужніца Алена? Алена, нявеста Рыгора Амуліча, якога перад тым забілі разам з Кейстутам! Хіба не зразумела было, што дзеўка будзе помсціць усім, хто замешаны ў забойстве каханага! Гэтак жа адпомсціла яна, Марыя, за смерць мужа, хай і нялюбага напачатку. А тая пакаёўка, кажуць, моцна кахала свайго Рыгора. Рыгора, а ня Вітаўта!

      І гэта яна, Марыя, першаю прыдумала плётку, што Вітаўт меў Алену за палюбоўніцу, таму і пайшла тая на смерць, аддаўшы Вітаўту свой плашч і застаўшыся замест яго ў вязніцы. Праўда, смерць дзеўкі нічога не змяніла, – Вітаўта не злавілі. Як выйшаў ён з Крэўскага замка ў Аленіным плашчы, так і знік разам з ваўкавыскімі воямі. Яму дапамаглі крыжакі, а пасля літасцівы Ягайла дазволіў яму жыць у далёкім Луцку. Так, цяпер Вітаўт жыве далёка адсюль. Але тут, у Княстве, у яго шмат прыхільнікаў і памагатых. А яе, Марыю, ён з тых часоў ненавідзіць гэтак жа, як і брата Ягайлу.

      Дык тады хто ж, як не яго падпевачы, забралі скарб і забілі ахоўнікаў?!

      Яна ў тым ужо і не сумнявалася, апантаная помслівасцю і зласлівасцю. Апроч таго, верыла, што Вітаўт тым хацеў адпомсціць асабіста ёй: ня мог ён не дазнацца, хто быў завадатарам ліста, што нёс яму смерць! І, вядома, асабліва хацеў той выгнанец зрабіць прыкрасць польскаму каралю і гаспадару Княства: усім жа вядома, як прагна цягнецца сын Кейстута да вялікакняскага стальца, якім некалі сумесна валодалі іхнія бацькі і які цяпер займае адзін Ягайла!

      Узгадваючы брата, Марыя зноў адчула крыўду. Ягайла адправіў яе пасля смерці мужа назад, у Лідскі замак, а не ўзяў да каралеўскага кракаўскага двара. Можа, гэта быў страх перад яе неўтаймаванай жаночай сілай? Не ўзяў ён з сабой і маці – тая адправілася з малодшым братам Свідрыгайлам[13] у Віцьбеск. Можа, занадта яны спрабавалі кіраваць там, у Вільні? Але яны ратавалі яго! Выратуюць і зараз – не дадуць даверыцца Вітаўту!

      – Пішы! – загадала яна пісару. І той, выхапіўшы з торбы ля пояса пергамент і бутыліцу з атрамантам, так што ледзь не парваў кручок, на якім вісела тая скураная каліта, паслухмяна стаў выводзіць словы, якія цвёрда і рашуча выгаворвала, зноў сашчапіўшы свае кароткія пальцы, княгіня Марыя: “Брату майму найлюбаму, вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, каралю польскаму Ягайлу. Няшчасце сталася з

Скачать книгу


<p>11</p>

чарніла

<p>12</p>

некаторыя беларускія даследчыкі абвяргаюць сцверджанні польскіх даследчыкаў, што Ягайла быў непісьменным

<p>13</p>

Свідрыгайла (у праваслаўі Ëеў, у каталіцтве Баляслаў, каля 1370–1452). Ïасля смерці Вітаўта вялікі князь літоўскі (1430-32).