Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава страница 6
Ён вырас сярод звону зброі і чуў галасы кожнага мяча – займаўся раскватараваньнем войска (ці атрада), выбарам месца пад лагер і яго ўмацаваньнем ў руках замкавых вояў. Усе яны гаварылі па-рознаму: бацькаў меч меў голас забіяцкі і бяспечны, у Яна гаварыў пакрыўджана, бо той больш любіў нажы і шпурляў іх у кожную сасну, што траплялася па дарозе. Заяц шанаваў свой меч, і той быў засяроджаны і трохі раўнівы. А меч, якім апаясаў яго самога бацька пасля таго, як сын прайшоў вайсковы іспыт, гаварыў высокім юначым голасам і гатовы быў кожнаму даказваць сваю годнасць. Меч Гердзеня, былога воя, а цяпер памочніка кашталяна, гаварыў глухім і гнусавым голасам, у ім чамусьці чулася пагроза. Таму, калі нарэшце Данілу ўзялі разам з бацькам у далёкую дарогу да Кракаву, ён стараўся ехаць як надалей ад Гердзеня, хаця менавіта той настойваў, каб узялі яго ў атрад разам з бацькам.
Шлях да Кракава меўся быць нялёгкім: у Княстве ішлі моцныя закалоты, і гэта адразу ж выкарысталі крыжакі: часьцей, як калі, наляталі яны кароткімі рэйзамі[19] на тое ці іншае селішча, рабавалі і пускалі на дым, а пасля сыходзілі гэтак жа хутка і непрыкметна, як і прыйшлі.
Часам даставала іх пагоня, ды звычайна грузнаватыя, але вынослівыя рыцаравы коні паспявалі ўцячы па патаемных, загадзя разведаных сцежках. Бадзяліся па краю і добра ўзброеныя рабаўнікі, якіх асабліва шмат было на памежжы.
Кашталян быў заікнуўся аб тым, што малавата едзе ахоўнікаў, ды Гердзень яго супакоіў:
– Глянь затое, якія воі! Кожны пяцёх варты, дык чаго нам баяцца?
– А хлопец? Ён жа зусім яшчэ зялёны! – спрабаваў пярэчыць Нарбут, ды тут за Данілу заступіўся бацька:
– Зялёны-то ён зялёны, але з дзідай ён упраўляецца лепш за цябе!
Хлопец удзячна зірнуў на бацьку, мацней сціснуў ў руцэ дзіду. Ён адчуваў сябе сапраўдным воем, ды і пра паездку гэтую марыў з паўгода, упрошваў бацьку, як мог, пакуль той не здаўся і не загадаў матцы, якая пярэчыла, маўчаць і не совацца ў мужчынскія справы. Затое маці зладавала сыну новы скураны каптан, заказаўшы яго ў лепшага лідскага майстра і папрасіўшы, каб нашыў той на каптан палосы са скуры свяшчэннага дзіка, якога забіваюць на Вялесавым ахвярніку. Занесла яна той каптан ў свяцілішча дый доўга малілася перад драўляным Перуном, бо верыла, што мацярынскае блаславенне можа адвесці бяду ад ейнага сына…
Палуднавалі яны ў карчме ў Гасцілаўцах – дубовыя сцены яе, на якія нібыта сам сабой узлез цяжкі свінцовы дах, здаваліся непрабіўнымі, а сама карчма выдавала моцнай, як цвержа – крэпасць. Худы як смык карчмар маланкава абнёс усіх глінянымі тарэламі са смажанай гусяцінай, абкладзенай печанымі яблыкамі, паставіў перад кожным куфаль цёмнага пеннага піва. Ніхто не пабачыў, як разам з рэзанамі,[20] якія за едзіва заплаціў той жа Гердзень, перайшоў у руку
19
рэйзы – кароткія паходы немцаў углыб чужой тэрыторыі
20
рэзаны – кароткія пасечаныя (абрэзаныя) кавалкі серабра