Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава страница 9
Даніла паспеў яшчэ дацягнуцца да дарогі, а там, амаль пасярэдзіне, упаў галавою ў каляіну і нарэшце ізноў самлеў – ды так, што не чуў і не бачыў анічога: ні як спыніліся, ледзь не наткнуўшыся на яго, спуджаныя нечаканкай коні, як маладая баярыня, трохі падумаўшы, загадала фурману і пакаёўцы ўзяць незнаёмца ў вазок, у якім яна вярталася дадому, у Любчу.
Падмена
Гердзень раз-пораз нярвова зіркаў у акно, і бачыў толькі высокую, пацямнелую ад дажджоў браму і тоўстыя дубовыя бярвенні, якімі агарадзіў сваю карчму ля Святой дубровы карчмар Мікула.
– Што ты лупішся на дзверы, нібы дзявотка на шлюбнае ложа? – высмеяў яго гаспадар карчмы. – Дзеўка не прыехала, што ты як не ў сабе?
– Не твая справа! – агрызнуўся Гердзень. – Абмуляў нагу, во і баліць!
Ён і сапраўды быў трохі не ў сабе. Два гады яго не трывожылі тыя, каму ён пакляўся ўсімі багамі – Перуном і Мокашшу, Родам і Вялесам, а таксама і хрысціянскім Ісусам – служыць да скону дзён. Пакляўся далёка адсюль. У змрочнай, як вантробы цмока, крэпасці рыцар Шомберг (гэтае прозвішча запомніць ён да скону) угнуў яго галаву і прымусіў ілбом выцерці плявок на каменнай падлозе, куды ён смачна харкнуў перад тым.
– Здрадзіш – мы знойдзем цябе на дне твайго Нёману, – спакойна сказаў немец, і Гердзень, было зледзянелы ад жаху, раптам адчуў жар, ад якога заламіла косьці. Пераход ад смерці, якая ўжо памацала яго за плечы, калі стаяў на самым версе высачэзнай вежы, чакаючы непазбежнага штуршка ўніз, да жыцця, якое дароўвалася тут, у вузкай цёмнай келлі, – гэты пераход раструшчыў яго. Так удар каменем разломвае арэх. І як у арэху пасля таго, як зьядуць ядро, застаецца адно абалонка, так і ў Гердзеня пасля той страшнай прысягі нібы вынялі вантробы і напоўнілі яго ледзяным крошывам несупыннага жаху.
З гадамі гэты жах зменшыўся, сціснуўся ў камячок, пакрыўся тлушчам дабрабыту і спакою. Начальнік варты не хацеў узгадваць ні бою пад Бярэсцем, калі, аглушанага, з рассечаным плячом, яго паланілі крыжакі і, скаваўшы разам з іншымі няшчаснымі, скінулі ў фурманку на гнілую, залітую крывёй салому, ні той жахлівай хвіліны, калі ён убачыў крыжацкі замак, што стаяў на гары, падобны да скручанага ў кальцо цмока.
Тады яго, як вогненны прэнт, ад макаўкі да самых пятак працяла перакананне, што ён ніколі, ніколі не пабачыць ужо белага свету, згніе, зажыва пахаваны ў цмокавых вантробах, бо будзе надрывацца, капаючы там бясконцыя новыя хады альбо грызучы зубілам страшную высокую гару, каб гэты замак, гэтае чырвона-чорна-шэрае капішча яшчэ вышэй уставала над краем, над далёкімі землямі, куды цягнуцца учэпістыя, бязлітасныя лапы Ордэна.
Першыя два месяцы так і было. Крывавілі ад лопнутых мазалёў рукі, нязвыклыя да