Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава страница 5

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

схавалася ад яго, выйшаўшы нібыта на хвілінку разам са старой прыслужніцай, раз’ятраны, як дзікі вепр. Спатоліў нясцерпную хоць з жонкай старога баярына Ракошы, але Малка – беласкурая, высокая, з радзімкай на правай шчацэ – вабіла і непадступнасцю, і ганарлівасцю. Упадаў за такімі – але, дабіўшыся свайго, ляцеў да іншых, гэткіх жа непадступных, ажно пакуль і яны не раставалі ў руках, як царкоўныя свечкі.

      Малка напісала, што яе муж з’язджае на два тыдні, бо яго клічуць у Гародню, на соймік баяраў. Але дзе ім лепей сустрэцца, зараз сказаць ня можа. У карчме ў Гасцілаўцах, што каля рэчкі Лебяды, яго будзе чакаць слуга, ён правядзе рыцара ў патаемнае месца…

      Выходзячы з пакою, Лелюш яшчэ раз абвёў вачыма святліцу. Праз чатыры дні ён вернецца – да гэтай лавы, абабітай зялёным аксамітам, да куфару ў куце, дзе ляжаць яго каптаны з сярэбранымі гузікамі і порты з дарагога сукна, да свайго ложа, засцеленага мядзьвежымі скурамі, дзе так салодка спаць да самага абеду і куды служка, варта толькі кіўнуць, прынясе кварту шыпучага піва. Але пакой будзе ўжо другім – ён прывязе сюды ночы, праведзеныя з Малкай, і хвіліна за хвілінай будзе ўзгадваць пра іх. Ад гэтых успамінаў навакольныя рэчы мяняюцца, нібы ўсмоктваюць настрой гаспадара, – ён не раз правяраў гэта. І, уявіўшы тое мора асалоды, якое будзе піць кропля за кропляй у абдымках прыгажуні, ён выйшаў, не падазраючы, што будзе чакаць яго ў гэтай, такой, здавалася б, лёгкай і бяспечнай дарозе – са Шчучына ў Ліду.

      Не ведаў ён, бо Будучае рэдка папярэджвае кагосьці са смяротных, што ніколі не зойдзе зноў у гэтую святліцу, што дарэмна будуць шукаць яго па дарогах і ў селішчах.

      Ніколі, ніколі не вернецца Лелюш дадому, не адчуе ўцехі ад добрага куфлю лідскага піва, ад палявання з рарогамі – сокаламі на курапатак, ад маладога гнуткага жаночага цела. А ўсё таму, што, летучы светлай зоркай на зямлю, ён ужо быў звязаны з ёю і павінен быў атрымаць ад яе свой лёс. А нітку лёсу, як вядома, тчэ адна з Судзяніц, другая ж яе абразае, а трэцяя запісвае ўсё, што адбудзецца з душой, у адвечную Кнігу Жыцця, дзе кожны знітаваны з мноствам іншых жыццяў і лёсаў, і дзе адна прычына непарыўна зьвязаная з іншай.

      А не вернецца Лелюш з падарожжа да Малкі таму, што тры дні таму ўцёк ад забойцаў малады вой з лідскага замку, якога клічуць Данілам і якога Лелюш ніколі не ўбачыць, ды і не пачуе, хаця іхнія жыцці звязаныя адной нітай… Толькі на тым канцы, дзе Даніла, яна чырвоная – колеру жыцця, а яго, Лелюшавым баку – чорная…

      Даніла

      Тую вераснёвую, па-маладому зіхоткую і светлую раніцу 1389 году, калі невялікі атрад коннікаў ад’язджаў з Лідскага замку, Даніла запомніў назаўжды.

      Першае, на што тады ніхто не звярнуў увагі, – гэта тое, што ягоны бацька, ад’ехаўшы з паўвярсты ад заходняй брамы, пабачыў, што згубілася сярэбраная бляшка з нашыйніка яго скакуна. Гэтая бляшка была з выявай сокала, і бацька даражыў як збруяй, якую здабыў у бітве з татарамі, так і выявай птушкі, імя якой насіў. Гэта была нядобрая

Скачать книгу