У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 4

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Генрыхаўне. І засталіся два сумежныя і кухня – агульная, але метраў пад трыццаць, з двума вокнамі, з вялізнай печчу і гэткай духавой шафай – хоць ты сам у яе садзіся. І пакоі – святліцы, з тым самым відам на замак. Два акны і гаўбец – у адным, шырокае акно – у другім. Прыгожыя кафлянкіпечы. Шафы для кніг, дубовая шафа для адзення. І – гонар Вольгі Станіславаўны, гасцінны гарнітур – дзве вузенечкія высокія шафы, між імі зялёная канапка, а над ёю – авальнае люстра. І высознае, пад самую столь, люстра ў аздобе з чырвонага дрэва. Яны знайшліся недзе на хутары. Легенда, а не мэбля.

      Маці выправілася неяк у камандзіроўку, на паказальны працэс у вёсцы. Стала на кватэру ў самотнай, статэчнай жанчыны. Калі вячэралі, тая аднекуль дастала фоткі – ці не ведаеце? У маці мову адняло. Яе маладыя бацькі з незнаёмымі людзьмі. Здымак жанчына не аддала, нават адбіць копіі. А на гарышчы ў скрынях, сярод рознага ламачча, паказала разабраны гарнітур. Пылу на ім нагрувасцілася гэтулькі, што то быў ужо не пыл нават, а зямля. Грошай за схоў жанчына браць не схацела, але маці паклала нейкую суму на рахунак і завезла ашчадную кніжку. Кніжка зрабіла ўражанне.

      А маці рупілася з хатай. З задавальненнем запрашала гасцей. Пэўна ж, на тую пару ў іх мясцінах мала хто мог пахваліцца такім інтэр’ерам. Маці – барані Бог – праўды нікому не аказвала, а прыдумала вельмі верагодную байку: купіла з «трафейнага» дабра. Тым больш што шафа з надпісам на дзверцах «Emil Bartel. Möbel» на самай справе была прыдбаная такім чынам.

      Вольга Станіславаўна засталася задаволеная – фантастычны выпадак, нешта з былога вярнулася. Хай сабе не котлішча, але нейкае гняздзечка ёсць.

      …Прыехаўшы на Беларусь напрыканцы вайны, у свой горад яны трапілі не адразу, а вярнуўшыся, з паўгода жылі ў судзе, дакладней – у юрыдычнай канторы маці. У вялікім пакоі быў пісьмовы стол і некалькі зэдлікаў – матчын «кабінет». Запавесаю з паркалю была аддзелена «кватэра»: два ложкі і стос валізак пад покрыўкай – тут табе і стол, і камода, і шафа. Урокі Дана рабіла або на стоўчыку, паставіўшы да яго маленькі нізенькі ставец, або на «камодзе». Сталаваліся зазвычай на матчыным рабочым стале, палуднавалі – што пад сігнал трывогі. Крыху зеванулі – і кліенты пачыналі барабахаць у дзверы.

      Увогуле суд месціўся ў катэджы, дзе да вайны, да 39-га, «за польскім часам», жыў адзін з тутэйшых адвакатаў. Іх было ці не дванаццаць. Горад быў цэнтрам ваяводства. І, дарэчы, амаль усе лепшыя дамы належалі адвакатам і натарыусам. За лапік зямлі тым часам судзіліся ледзь не ўсё жыццё.

      Цяпер у судзе на першым паверсе быў доўгі калідор, дзе заўсёды тоўпіліся людзі, налева – канцылярыя маці, направа – зала пасяджэнняў, вялізны доўгі пакой, перароблены з ранейшых двух. За ім – маленечкі пакойчык, у якім Дана ніколі не была, менавіта туды «суд накіроўваўся дзеля нарады», як абвяшчаў суддзя. Там выносілі прысуды. Маці заставалася ў зале.

      «Выступленні бакоў» адбываліся тут. Маці была адным з «бакоў».

      Напрасткі

Скачать книгу