У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 8

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Ніна таксама кіравалася з імі.

      У Баранавічах яны жылі – ці не з месяц – у старшыні калегіі адвакатаў. І ягоная жонка ўсё нагадвала: «Вось забяру Дану, і мы з’едзем да Ракасоўскага». Дана мела тую пагрозу за сур’ёз і мысліла: «Ракасоўскі – няблага, бацькі ў яе ўсё роўна няма, а той – маршал і з выгляду прыгожы: у кінахроніцы паказвалі. Да таго ж асоба надзвычай папулярная – хто яго не ведаў на тую пару на Беларусі! – чаму б і не. Але ж маці відавочна была ёй больш даспадобы, як гэта гаваркая кабетка. Маці густоўна апранута, маці – адвакат, а не хатняя гаспадыня, маці ўсе паважаюць, лічаць, што практыкуе яна вельмі ўдала. Да сораму свайго, да высновы, усведамлення, што яна, маці Даны, Вольга Станіславаўна Азарэвіч – для яе адзіная ў свеце, Дана прыйшла пазней.

      Ну, але старшынёва жонка да Ракасоўскага не спяшалася, а неўзабаве Азарэвічы з’ехалі на іншую кватэру. З той прыватнай кватэры доўга помнілася акно з выстаўленай шыбай і без фіранак. Там іх абрабавалі. Знеслі ўсё – нават мытую бялізну, і шторы, што чакалі праса і былі акуратна складзены на стуле. Засталіся Азарэвічы – як стаялі. Дзякаваць Богу, быў лістапад, і снежны, то ўсе былі ў зімовых паліто.

      Да таго ж яшчэ з Вілейкі маці Даны ездзіла – чамусьці ў Гомель – па багаж. І папрасіла нейкіх сімпатычных самавітых людзей, мужа і жонку, пасцерагчы хвілінку іх валізкі. Калі Вольга Станіславаўна вярнулася, тых дабрадзеяў як чорт хвастом накрыў. Разам з куфрам, дзе было багацце Азарэвічаў: Бібліі, кнігі, альбомы са здымкамі, дакументы іх сям’і, розная драбяза, пра якую гавораць: дарагія як памяць. Зніклі і дзве валізкі з кнігамі. Усё гэта было цяжэннае – і наўрад ці спатрэбілася тым рабаўнікам. А дзед і маці ўчарнелі ад тых страт. Дзед маўчаў, Вольга Станіславаўна ведала сваю правіну – сапраўды, толькі яна магла ў сорак чацвёртым (!) ваенным годзе займець вялікі давер да незнаёмых людзей.

      А ў Даны з тых падзей пэўная старожкасць засталася на ўсё жыццё.

      І калі ў хаце з вокнаў здымалі фіранкі, парадкуючы хату перад святамі, а вокны, як запаляць святло, зеўралі адкрытай цемрай, Дана заўсёды адчувала няўтульнасць і трывогу. І прысутнасць зладзеяў у свеце.

      Яшчэ горш за зладзеяў помнілася клятая табліца множання. Яе вучылі якраз тым часам, як жылі на той кватэры. Большага пакарання, як вучыць табліцу, не было. Потым засвоілася неяк сама. Але са школьнай навукі, што давалася лёгка і неўпрыкмет, найвышэйшай пакутай выдавала тая табліца.

      У Баранавічах, здавалася, усё было супраць іх. Нават у дзень нараджэння Даны. Менавіта тады Ніна кляла яе: «Гэта ж не дзеўка, а чорт з макам. Квелая-квелая, а тут – зямля ж гарыць пад нагамі!» Прынамсі, прычына для гневу была: новая блакітная маркізетавая сукенка да прыходу дарослых мала што пераўтварылася ў нешта невыразна шэрае і выразна бруднае, дык шматок ад яго застаўся – навекі – на баранавіцкім плоце. Да прыходу Ніны (яна выкіравалася на кірмаш) Дана, пабіўшыся аб заклад, з гонарам асвойтала вішню і чарэшню, і, уздзябурыўшыся

Скачать книгу