У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 9

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ветлівасць, прыязнасць, добразычлівасць. Спакой. Яна была напагатове. Не: «Чего изволите?» Але: «Чаго зажадаеце?» Па тым часе ў яе заўсёды былі духі «Магнолія» і «Камелія» – іх любіла маці Даны. Заўсёды была і «Чырвоная Масква» – Луіза Генрыхаўна сведчыла, што жонкі вайскоўцаў аддаюць перавагу толькі гэтай парфуме. Акрамя Кацярыны Пятроўны. Тая любіць «Белы бэз». Кацярына Пятроўна была знакамітасцю лакалёвай. Жонка кампалка, яна сама рулявала адзінай у іх горадзе «Пабедай», падчас вайны была на фронце. Яе звалі Капітаншай, хаця, здаецца, у мужа быў вышэйшы чын. Можа, сама мела капітанскія пагоны? Ну, а ў іх горадзе чыста жаночы чын у яе быў не меншы за генеральскі. Кожным выпадкам, жонкі мужчын вайсковых і цывільных гатовыя былі зашчаміць зрок сваім шаноўным палавінам, калі Кацярына пераможна бліскала нязбытным блакітам вачэй перад кінасеансам у РДК, дзе збіраўся «ўвесь горад». І ці не менш мясцовыя жонкі, шчаслівыя «ўладарніцы» мужоў на той небагаты на маладых і адносна маладых мужчын пасляваенны час, баяліся новай следчай – Норы. Высокай, як выструненай, з такой жа пераможна залацістай хваляй валасоў, як у Кацярыны Пятроўны; заўсёды – у скураным паліто і ў кіцелі. Кацярына ззяла не стомленымі аніякімі заняткамі вачмі і свежым тварам (яна нідзе не рабіла), шыкоўнымі трафейнымі футрамі, сукенкамі a la Марыка Рок і была падобная на «дзяўчыну мары».

      Кацярына Пятроўна больш падабалася Луізе Генрыхаўне – можа, таму, што Нора не купляла ў яе духоў? Можа, таму, што ваенны статус Капітаншы быў у мінулым, а суровая Нора ўвасабляла сабой сённяшняе рэальнае становішча. Луіза Генрыхаўна неяк прамовіла – каб выбіраць, то яна не вельмі б ірвалася мець суседкай каго з двухпавярховага пракурорскага будынка. А найлепшай рэкамендацыяй у вуснах Луізы Генрыхаўны былі словы: «Гэта мой сталы кліент». І Луіза Генрыхаўна здабывала, прасіла на базе ружовую пудру, пудру «рашэль», модныя рыдыкюлі, нейкія карункі, сутажы, гузікі, духмянае мыла – каб збыцца прэйскурантнай нэндзы пасляваенных гадоў. Шаснаццатая крама, дзе рабіла Луіза Генрыхаўна, месцілася ў былых гандлёвых радах з традыцыйнай каланадай. Адразу як увойдзеш – аддзел Луізы Генрыхаўны. Нібыта даніна традыцыі і добраму густу.

      У выхадны свой дзень Луіза Генрыхаўна смажыла вялізныя смакотныя катлеты, варыла кісель і ўвечары ішла ў кіно. На «Вялікі вальс», «Серэнаду Сонечнай Даліны», «Петэра». Яна любіла трафейныя фільмы: там былі прыгожыя жанчыны і шчаслівы канец. Ніхто, між іншым, не зважаў, здаецца, на тое, што гэтая кабета належала да пераможанай нацыі: дзіва – калі згадаць лёс яе супляменнікаў у Саюзе.

      Прыйшоўшы ў кіно, Луіза Генрыхаўна ўсплёсквала рукамі: «Ах, Франчэска Галь!», «Ах, Дзіна Дурбін!», «Ах, Марыка Рок!» І рашуча падводзіла рысу: «Ажно да Веры Халоднай ім далёка!» «О-о-о!» Луізы Генрыхаўны было шматзначным і важкім. Запярэчыць ніхто не мог. Веру Халодную ніхто не бачыў.

      Тым часам Дана ўжо ведала таямніцу – хаця гэта былі тыя веды, што нічога, акрамя расчаравання, не даюць. Гадоў да васьмі Дана лічыла, што для кіно нехта ходзіць, глядзіць і здымае,

Скачать книгу