У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 5

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Цікавы для Даны быў судовы сад. Зімовы – калі Азарэвічы толькі прыехалі, белы цалік. Судовым не было часу на шпацыры, іншыя не насмельваліся шыбаваць без дай прычыны па садзе гэтай установы. Аснежаныя прысадзістыя яблыні, зусім замеценыя кусты парэчак. А ўвесну сад рабіўся празрыста-ружовы, светлавата-зялёны, і судовыя сакратаркі, Ядзя і Марыля, хадзілі садам падчас перапынку ў працэсе. Астатнія чамусьці дымілі цыгарэтамі па сваіх пакоях – баяліся збыцца гонару, ці што? Быў адзіны выпадак-выключэнне, але гэта было пазней….

      Да лета Азарэвічы з’ехалі з судовай «кватэры». Аднак сад надоўга застаўся ледзь не прыватнай уласнасцю Даны – у судовых былі свае садэ, як казалі ў іх краі, ці службоўцам было не да збору садавіны: кірмаш побач, танны, багаты. Адным словам, парэчкі і маліны з куста ела Дана колькі хацела. А парэчкі былі і белыя, і чырвоныя, і чорныя. Выбірала Дана белыя, пераспелыя, нават крыху падвялыя, салодка-кіславатыя. Яблыкі раслі тут нейкага зімовага гатунку, летам былі, што камень, Дана не вельмі давала ім рады. Удома хапала наліву і малінаўкі, штрыфелю і грабштэйну, а ўзімку – папяровак.

      Так і засталося ў Даны ўяўленне пра суд як пра нешта хатняе, звычнае і – чужое. Хатняе – не так ад таго, што яны там жылі, як ад самога будынка – утульнага катэджа, разлічанага на самавітае і прыватнае жыццё. Чужое… Таму што Дана ніколі не дабрала да стадыі зацікаўленасці тым, што адбывалася ў будынку. Закон – у гэтым слове было для яе нешта далёкае і жорсткае. Суд. Прысуд. Дана ўяўляла пакаранне толькі справядлівым, але тое, што пачынаюць дзейнічаць катэгорыі свету пагрозлівага і таямніча-варожага, выдавала бояззю: кодэкс, прэзумпцыя невінаватасці, падсудны… Некага забілі, некага ашукалі, нехта рабаваў, нехта латраваў… Яна інстынктыўна адстаранялася ад гэтага. Ніводнага разу не ўвайшла падчас працэсу ў залу суда… І не ведала, што гэта было – суцэльны эгацэнтрызм ці натуральнае стаўленне натуральнай істоты?

      Пазней, калі Дана ўжо толькі наязджала ў свой горад, дык не любіла прыходзіць у суд яшчэ і таму, што павінна была ўвасабляць палепшаны, квінтэзіраваны, матчын стандарт. Гарнітур, паліто, капялюш, пальчаткі – усё павінна было быць у лепшых традыцыях сям’і Азарэвічаў. «Ты памятаеш Чэхава?» І ў тэатр, і на візіт, і на службу і ўдома каля печы – трэба апранацца адпаведна – і ніякіх капотаў наросхрыст або пакамечаных спадніц. Ці аксамітавых сукенак на кірмаш – так меліся фарсіць жонкі вайскоўцаў. Праўда, памылак сваіх папярэдніц 39-га года яны не паўтаралі: тыя шыкавалі ў начных кашулях па горадзе, лічачы іх за святочныя строі. Дасюль на гэны конт хадзілі здзеклівыя анекдоты.

      Дана разумела маці. Але прыязджала яна падчас адпачынку, каб мець нейкі пярэдых, і эстэтычныя катурны даставалі ёй дух. Потым яны паразумеліся – візіт перад ад’ездам. Свой час ягадзе, свой час баравіку. А да таго Дана хадзіла па хаце і ў парку, і на замку ў вузкіх нагавіцах і нейкіх блузах і свэдрах – кампрамісны варыянт: і ёй зручна, і маці не супраць.

      На вакацыях і

Скачать книгу