У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава страница 7

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

яны якраз перад тым, як Азарэвічы прыехалі ў Вілейку. Дзед спісваўся, як ён гаварыў, са спадаром Андрэем. Тэлеграфаваў. Атрымаў згоду на прыезд.

      «Якое паветра», – глыбока ўздыхаючы, паўтаралі адно за адным маладыя гаспадары. Яны выпроствалі рукі, удыхалі доўга-доўга, нібыта пілі прастору. На тую пару Дана не ўяўляла задухі вялікага горада і не магла зразумець: паветра і паветра, пра што тут весці гаворку. Але новыя дарослыя ёй падабаліся. Асабліва Таццяна – высокая, ясная, з русай касой вакол галавы. Ці надавала яна ўвагі сяброўцы сястры? Дана на тое і не зважала, не бегала за Таняй, не шукала яе сімпатый, не назаляла – Дане было проста прыемна адчуванне блізкасці гэтай красуні, падабалася бачыць яе, ведаць, што яна недзе тут, непадалёк. Не шукаючы сустрэч, не разлічваючы на нейкія стасункі. Гэта засталося на ўсё жыццё – ніколі не шукаць знаёмства, калі нехта падабаецца. Калі здараюцца сустрэча і сімпатыя самі сабой – выдатна, не – значыцца, так і павінна быць. Дана не ведала, што гэта – фаталізм ці лянотнасць і інерцыя натуры. Але плішчом у сябры не лезла. І не заўсёды любіла, калі ёй навязвалі сваю таварыскасць.

      Тым часам перад самым ад’ездам Азарэвічам далі на нейкі час службовую кватэру. Маці па-ранейшаму ездзіла ў Маладзечна, дзед ад’язджаў, каб даведацца, што там, на радзіме. Дану вырашылі аддаць у садок. Гэта было відавочным гвалтам яе свабоды, на розум Даны. І дзяўчынка вырашыла пытанне проста: пералазіла цераз плот садка і прыходзіла дамоў. Але там з’явілася Ніна. Каб весці гаспадарку і пільнаваць Дану. Ніне было гадоў васямнаццаць, была яна з вёскі, з «паненкай» вырашыла ладаваць адносіны выключна з пазіцыі моцы, найперш фізічнай. Першы дзень гаспадарання Ніны быў адзначаны поўнай хатай дыму. Ніна смажыла бульбу на голай патэльні – удома ў яе зроду ніхто бульбу не смажыў: варылі, пяклі ў печы. «Гэтага панскага заводу ў нас не было», – пачала яна і асеклася. Хацелася застацца ў горадзе – дык што яна, не засвоіць тую навуку? Другой падзеяй першага дня гаспадарання Ніны было высвятленне адносін з Данай. Ніна спавядала і ведала адну навуку выхавання, на яе погляд, бясспрэчную – добрую поўху. Дана была прызвычаена да падвышэння тону і натацый. Таму, атрымаўшы аплявуху, Дана, сцяўшы зубы, кінулася абараняць свой гонар. Дужая дзеўка Ніна, пра яе суседзі гаварылі: «Хоць у воз запрагай», адкінула Дану, што шчанюка, і абаронца свайго гонару бразнулася патыліцай аб драўляную канапку. І – страціла прытомнасць. Менавіта ў той момант, як маці з’явілася ў хаце. Ніне было моўлена, каб яна ніколі пальцам не кранула дзяўчо. Усе высвятленні адносін толькі праз дзеда або Вольгу Станіславаўну. Дане было загадана слухацца Ніны.

      Дана як магла потым пазбягала Ніны. А тая, меўшы вялікую хэнць шчыкнуць па носе або адхвастаць ганарлівую «паненку», даводзіла ёй вусныя прысуды: квелая, гнілая, тоўстая. Першыя два азначэнні з поваду таго, што Дана часта хварэла на ангіну. Апошняе – у параўнанні з бледнымі і худымі, што чарацінкі, пасляваеннымі адналеткамі – мала хто еў сытна

Скачать книгу