На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 21

На парозе раю - Зінаіда Дудзюк Сучасная проза Беларусі

Скачать книгу

смерцю пакідаю вам свой запавет: усімі сіламі падтрымлівайце савецкую ўладу, разлічвайцеся з усімі дзяржпастаўкамі і падаткамі своечасова. Калі будзе створаны калгас, адразу туды ўступайце. Савецкая ўлада моцная. Нікому не кажыце пра прычыну маёй смерці. Што яшчэ вам сказаць? Ужо нагаварылася з вамі досыць. Жадаю вам усяго найлепшага ў вашым жыцці, працы, абдымаю і цалую апошні раз. Шмат не плачце. Пахавайце побач з мамай. Надзеньце на мяне аксамітную сукенку, чорныя панчохі, пакладзіце ў труну шэрую вязаную кофтачку. З глыбокаю павагаю і сардэчнаю любоўю – ваша дачка і сястра Клаўдзія. Прывітанне ўсім родным і знаёмым.

7.11.1946 г.».15

      Юля чытала старонкі лістоў і ўяўляла, што перажыла маладая Клаўдзія Міхайлаўна паўсотні гадоў таму. Ад спачування да гэтай шчырай і светлай жанчыны яна так расхвалявалася, што, здавалася, уласныя няшчасці і страты адышлі ўбок, стаіліся і не нагадвалі пра сябе. Яна ўздыхнула, паглядзела на супрацоўніцу архіва і спытала.

      – Колькі ж у вас такіх спраў захоўваецца?

      – Шмат, – спакойна адказала Антаніна Георгіеўна.

      – Гэта ж у кожнай папцы занатаваны лёс нейкага канкрэтнага чалавека, загублены лёс. Пра гэта трэба пісаць!

      – Мала ахвотнікаў да такой працы. За апошнія пяць гадоў, пакуль я тут працую, вы першая.

      – Я толькі журналістка. Ці хопіць маіх здольнасцей на тое, каб напісаць мастацкі твор? Дакументальную аповесць, можа, і выцягнула б, але ж гэта, як вы сказалі, забаронена.

      – А вы задумваліся, колькі людзей жыло на свеце да нас? Пра кожнага не напішаш, а нейкі абагулены вобраз можна вывесці.

      – Абагулены вобраз? Вы лічыце, што можна скласці маё жыццё і ваша? Але я ж нічога пра вас не ведаю.

      – Не, пра мяне не трэба. Я нявартая вашага пяра.

      – Вы замужам? – раптам спытала Юля.

      – Не.

      – Чаму?

      – Не атрымалася.

      – А мы сапраўды падобныя. Я таксама адна, бо і ў мяне не атрымалася, – сказала Юля. – У вас ёсць бацькі?

      – Мама памерла пяць гадоў таму. Бацька жывы, пры мне.

      – У мяне таксама мама памерла, але даўно. Бацька ажаніўся другі раз. Сапраўды, нешта ў нас ёсць агульнае, але і шмат рознага. Бадай, нас яднае час. Але ў адным і тым жа часе людзі жывуць па-рознаму. Напэўна, у напісанні гістарычага твора галоўнае – адчуць час, ягоны водар і смак.

      Супрацоўніца архіва нічога не адказала, зноў схілілася над кніжкаю. Юля перагарнула яшчэ адну старонку, пачала чытаць і не паверыла ўласным вачам. У чарговым пратаколе допыту Клаўдзія Міхайлаўна прызнавалася, што гэта яна напісала лістоўкі.

      «Яе прымусілі ўзяць на сябе віну? Чаму яна гэта зрабіла? Ці яна сапраўды напісала ўлёткі?» – пытанні станавіліся ў шэраг, Юля ўчытвалася ў тэкст і шукала на іх адказы. Ёй было неабходна гэта зразумець, каб напісаць праўду пра жанчыну, якая ўвайшла ў яе жыццё і нават пасля смерці працягвала

Скачать книгу