На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 23

На парозе раю - Зінаіда Дудзюк Сучасная проза Беларусі

Скачать книгу

прыйшла толькі а першай гадзіне ночы.

      13.05.1944.

      Сувязных накіравалі ў падпольныя арганізацыі. Ва ўсіх настрой баявы – хутчэй дабіваць нямчуру. Іду ў Антопаль з лістоўкамі».

      Прачытаўшы гэты запіс, Юля міжвольна падумала: «Няўжо Клаўдзія Міхайлаўна настолькі была ўпэўненая ў сабе, што занатоўвала такія звесткі? Хаця, магчыма, на той час немцам было ўжо не да падпольшчыкаў. Фронт каціўся на захад». Журналістка працягвала чытаць далей, адчуваючы сябе няёмка з-за таго, што без дазволу чытала чужыя дзённікавыя запісы. Але ўладальніца іх была ўжо ў іншым свеце, а на гэтым свеце заставаліся толькі асобныя звесткі пра яе, і Юля прагнула іх ведаць. Яна прадоўжыла чытанне:

      «15.05.1944.

      У Антопалі разам з Аляксеем Здзітаўскім раскідалі лістоўкі каля пастарунка. З ім жа накрэслілі план Антопальскага ўмацавання.

      18.05.1944.

      У падпольшчыкаў дрэнны настрой у сувязі з арыштамі, пагутарыла, пакінула зводкі саўінфармбюро для распаўсюджвання. Абяцалі да трэцяй гадавіны вайны разгарнуць дыверсійную работу.

      9.07.1944.

      Прайшла гадавіна, а ў маім жыцці ніякіх добрых змен.

      Як цяжка мне на свеце жыць,

      Калі няма каго любіць.

      Няма сябра, няма з кім падзяліцца сваімі радасцямі і трывогамі».

      На гэтым запісы абрываліся. Відавочна было, што для маладой Клаўдзіі асабісте жыццё было важней за падпольную працу і поспехі ў камсамольскай дзейнасці. Напэўна, прычынаю няшчасця і стала яе памкненне знайсці сваё каханне ў мужчынскім асяродку. Але яна была ўжо не дзяўчынка, каб закахацца ў першага сустрэчнага партызана, напэўна, выбірала лепшага з лепшых, відавочна, што на гэтым шляху і ўзніклі перашкоды, якія прынеслі тую жыццёвую катастрофу, якую перажыла Клаўдзія Міхайлаўна. Памкненне быць каханаю і самой кахаць пераважала ўсе іншыя жыццёвыя патрэбы, яно клікала і вяло, прымушала засмучацца, жыць надзеяй і чаканнем незвычайнай сустрэчы з тым адзіным, які пройдзе побач з ёю на працягу ўсяго жыцця. Так думала Юля і адчувала, што хутчэй за ўсё яна ніколі не даведаецца пра сапраўдную прычыну, якая штурхнула Мартынюк на адчайны крок – раскідаць і расклеіць лістоўкі, скіраваныя супраць існуючага рэжыму, бо ёсць варункі, пра якія немагчыма сказаць нават самаму блізкаму чалавеку.

      «Чаму падчас першай нашай сустрэчы яна пацікавілася маімі адносінамі з начальствам? – спытала ў сябе Юля. – Нешта ж стаіць за гэтым пытаннем. Уласны вопыт ці нейкая няўдача. Шкада, што я тады не працягнула гэтую гаворку…»

17

      Непрачытаных старонак у папцы станавілася ўсё меней. Следства рухалася да завяршэння. Па матэрыялах было зразумела, што следчым так і не ўдалося знайсці людзей, якія разам з Мартынюк складалі б нейкую антысавецкую групоўку, таму страцілі да яе цікавасць і перадалі справу ў суд. Толькі на судзе Клаўдзія расказала ўсё, што адбылося з ёю, пэўна, зразумела, калі тут не здолее абараніць сябе, дык ёй ніхто не дапаможа. Яна прагнула жыць, а турма палохала, пагражала нястачаю, голадам і смерцю. Прызнанне Мартынюк на судзе было занатавана,

Скачать книгу