На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 22

На парозе раю - Зінаіда Дудзюк Сучасная проза Беларусі

Скачать книгу

адразу і пачала збірацца ў архіў.

      Служачую архіва Антаніну Георгіеўну не давялося доўга чакаць, яна прынесла папку з судовай справай Мартынюк хвілін праз пяць, затое пакойчык, дзе Юля магла працаваць, аказаўся заняты. Архівістка трымала папку ў руках, а Юлі не трывалася разгарнуць яе. Адчуваючы нецярплівасць журналісткі, дзяўчына супакоіла яе:

      – Яны хутка выйдуць.

      – Нічога, я не спяшаюся, – адказала Юля.

      Трое мужчын сапраўды хвілін праз колькі вызвалілі пакой. Дзяўчаты ўвайшлі ў памяшканне, дзе вісела воблака цыгарэтнага дыму. Яны адчынілі дзверы, каб трохі праветрыць, бо акно тут не адчынялася. Юля скінула куртку, паклала яе на крэсла, села за стол, нецярпліва разгарнула папку і ў адным з пратаколаў допыту прачытала тлумачэнне Мартынюк наконт прычыны, якою была выклікана патрэба напісаць і расклеіць лістоўкі. Клаўдзія Міхайлаўна зрабіла гэта, каб прымусіць раённае начальства знізіць памеры хлебапаставак. Гэта было смешнае і наіўнае тлумачэнне. Паколькі Мартынюк сама была з ліку раённага начальства, добра ведала, што памеры падаткаў і паставак прыходзяць з рэспубліканскіх органаў улады. Зразумела, што следчыя не паверылі гэтым тлумачэнням, а таму працягвалі шукаць сярод знаёмых Мартынюк тых сведкаў, якія больш ведалі пра яе мінулае. Ці не звязана яна з бандамі, якія хаваюцца ў лясах і выношваюць планы ліквідацыі савецкай улады? Гэтымі сведкамі аказаліся былыя партызаны. З цікавасцю Юля прачытала ўспаміны партызана Кузьмы Буткевіча, які расказваў, што з прыходам немцаў пачаў хавацца ў лесе, бо быў кандыдатам у члены партыі камуністаў. У 1942 годзе ён далучыўся да партызанскага атрада. З Клаўдзіяй адносіны ў яго былі добрыя, аднак здарылася, што ў час акупацыі солтыс забраў у ягонага бацькі жорны і перадаў цётцы Мартынюк Усціне. Пасля вызвалення Буткевіч пайшоў да гэтай жанчыны і запатрабаваў вярнуць маёмасць, аднак у хуткім часе быў выкліканы на бюро райкама партыі, дзе атрымаў вымову.

      Гэты выпадак яшчэ раз пацвердзіў Юлі, што Клаўдзія Міхайлаўна была далёка не наіўная дзяўчына, умела адстойваць свае правы і, магчыма, нават маніпуляваць людзьмі. Удалося ж ёй сабраць бюро райкама і схіліць прысутнае начальства на свой бок. Хаця яна і сама была не апошнім чалавекам у тым кагале, узначальвала ідэалагічны аддзел, стаяла на варце справядлівасці і законнасці. А якое дачыненне да яе меў солтыс? Чаму спрыяў яе цётцы? Зрэшты, у солтыса з цёткаю маглі быць свае добрыя адносіны…

      Наступны сведка – камандзір партызанскага атрада Карп Шаш падрабязна апавядаў не столькі пра Мартынюк, колькі пра сутычкі з немцамі, пра партызанскія аперацыі. Толькі напрыканцы, быццам успомніў, для чаго яму прапанавалі напісаць гэтае сведчанне, пачаў апавядаць пра дзейнасць Мартынюк, што яна была партызанскай сувязной, пачынаючы з вясны 1942 года, часта наведвала атрад у Грушаўскім лесе, прыносіла звесткі пра акупантаў і спісы тых людзей, якія пайшлі на службу да немцаў. Дарэчы, падкрэсліў партызан, са сваёй вёскі Зёльнава ніводнага чалавека не выдала. Акрамя таго, Мартынюк стварыла падпольную

Скачать книгу