Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 2
Савецкая Беларусь, 16 кастрычніка 1927 года
2009, снежань
Павел Кміціч лацвей уладкаваўся ў разгалінаванні старой ліпы: яго спіна нават праз куртку адчувала трывалую, цвёрдую шурпатасць ствала, правая нага не проста звісала з шырокай галіны, а надзейна абапіралася на другі сук, які рос ніжэй.
Павел падняў да вачэй бінокль і навёў рэзкасць: акно дома, насупраць якога ён сядзеў, рэзка наблізілася, быццам адчыняючыся перад ім. Тонкая цюлевая фіранка не хавала гнуткай паставы дзяўчыны, якая распраналася пры мяккім святле лямпачкі. Вось узляцела ўгару і зняможана апусцілася на ложак зялёная сукенка, і на дзяўчыне засталіся толькі карункавы антрацытава-чорны станік і вузенькія майткі-стрынгі такога ж колеру.
Кміціч адчуў, што яго дыханне стала частым і цяжкім, унізе жывата ўсё соладка наструнілася.
Дзяўчына завяла рукі за спіну і расшпіліла кручкі станіка. Ён саслізнуў, вызваляючы невялікія грудкі з пупышкамі-смочкамі.
Раптам дзяўчына павярнулася, быццам неспадзявана пачула нешта ў сябе за спінай. Кміціч пабачыў, як яна ўзяла ў рукі мабільнік. Але гаварыць з тым, хто ёй тэлефанаваў, не хацела: стаяла і разгублена глядзела на экран, не націскаючы кнопкі і не падносячы тэлефон да вуха.
«Ну, што ж ты! Адкажы на тэлефанаванне ці пакладзі мабілу і распранайся далей», – Павел з прыкрасцю пачаў пакусваць вусны.
Аднак тэлефонны званок не змаўкаў, і Кміціч зразумеў, што гэта звініць яго мабільнік, бязлітасна вырываючы яго з такога смачнага сну. Мабыць, спрацаваў будзік, які Павел паставіў сабе з вечара.
Ён працягнуў руку і, амаль не расплюшчваючы вочы, націснуў клавішу адмены: падымацца не тое каб не хацелася – не было ніякай змогі. Сон апаясваў яго сваімі нябачнымі кунтушамі…
Аднак званок усё ж зрабіў сваю чорную справу: блакада начных фантазій была перарваная. Кміціч паспрабаваў згадаць, куды ён збіраўся зранку, што паставіў сабе будзік, каб не праспаць. Ніякай прычыны для ранняга пад’ёму не ўспаміналася.
Павел пацягнуўся, пасля чаго працягнуў руку і ўзяў мабільнік. Зірнуў час – пачатак на адзінаццатую. Праверыў будзік: на гэты час ён яго не заводзіў. Што ж, застаецца адзін варыянт – мабыць, нехта тэлефанаваў яму.
Сапраўды, на экране высвеціўся нейкі незнаёмы нумар. Кміціч гмыкнуў: калі трэба, то яшчэ раз ператэлефануюць. І быццам пачуўшы ягоныя думкі, тэлефон зноў завібраваў пад раскацістыя акорды – зноў той самы незнаёмы нумар.
Кміціч не тое каб любіў паспаць – проста гэтай ноччу ён дапісваў артыкул і заседзеўся да позняга: праца ішла добра, дый час прыспешваў – да дэдлайну заставаўся апошні дзень. Артыкул ён дапісаў, таму зранку дазволіў сабе паспаць лішнія пару гадзінак. Але прачнуцца давялося