Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 3

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка

Скачать книгу

і паслярэвалюцыйных закалотаў.

      Канферэнцыя ў Воршы была прызначаная на пачатак зімы: яе традыцыйна прымяркоўвалі да 13 снежня – даты, калі горад атрымаў Магдэбургскае права. Такім чынам, Кміціч атрымаў на пераробку свайго артыкула пару тыдняў – цэлы вагон часу…

      Але, натуральна, дапісваў ён тэкст у самыя апошнія дні і ўносіў праўкі ледзь не перад самым ад’ездам у Воршу.

      На чыгуначным вакзале яго сустрэў бялявы невысокі хлопец з чыстым тварам дзіцячай лялькі-галыша, не кранутым ніякімі сур’ёзнымі клопатамі. Выявілася, што ён і быў тым самым Андрэем Горцавым, які запрашаў Кміціча на канферэнцыю. Час дазваляў, таму аршанец прапанаваў госцю спярша завітаць у кавярню, а толькі потым адправіцца на выступ.

      У кавярні Павел паглядзеў на падзасохлыя канапкі, нягеглыя лісцікі салаты – і рашуча адмовіўся ад усяго, акрамя кавы з булачкай.

      – Ну, не пераймайцеся, – супакоіў яго Горцаў. У кавярні ён зняў пухавік, пад якім апынуўся шэры пінжак і блакітная кашуля, зашпіленая аж да апошняга гузіка, пад самым горлам. – У нас пасля канферэнцыі яшчэ плануецца пачастунак для запрошаных удзельнікаў.

      Кміціч падзякаваў і дадаў, што пасля дарогі яму ўсё адно пакуль што есці не хочацца.

      Краязнаўчая канферэнцыя праходзіла ў зале мясцовага гатэля, назва якога не вылучалася арыгінальнасцю і супадала з найменнем горада. Якраз напярэдадні Павел гартаў памятныя кніжкі Магілёўскай губерні, куды Ворша ўваходзіла ў часы Расійскай імперыі, – хацеў расквеціць свой выступ нейкімі дадатковымі звесткамі. Адтуль ён выпісаў сабе назвы гасцініц, якія існавалі ў горадзе акурат напярэдадні рэвалюцыі: «Цэнтральная», «Палыкаўская», «Эрмітаж», «Брысталь», «Дняпроўская», «Нумары Гофмана» (так насамрэч клікалі іх уладальніка. Пра гэта сведчыў запіс у даведніку – Евель-Хаім Гіршавіч Гофман), «Арлоўскія нумары», «Вакзальныя нумары», «Брэст-Літоўская гасцініца», «Парыжская», «Камерцыйная».

      Тады нікому ў голаў не прыйшло назваць гатэль гэтак жа сама, як і горад, у якім ён размешчаны.

      У гатэльнай зале Кміціч агледзеўся: прысутных было няшмат – дзясяткі тры чалавек. Паназіраўшы яшчэ крыху, ён зрабіў выснову: чалавек пяць-сем – выступоўцы, яшчэ пяцёра – арганізатары, астатнія – гледачы.

      Адкрываючы імпрэзу, Горцаў выказаў падзяку ўсім прысутным, асобна вылучаючы гасцей з іншых гарадоў, якія ўшанавалі сваёй прысутнасцю гэтую падзею.

      Павел глядзеў, як падчас прамовы ходзіць кадык на горле выступоўцы, напінаючы зашпілены гузік на кашулі. У пэўныя моманты здавалася, што вось-вось гузік не вытрымае гэткага напружання і адарвецца, выпускаючы са зняволення адамаў яблык Горцава. Аднак неўзабаве напружанне спадала, і кадык зноў пачынаў свой нястомны рух уверх-уніз.

      Павел агледзеў разнамасную публіку, якая сабралася паслухаць выступы краязнаўцаў. Было тут некалькі маладых людзей, але пераважная большасць – у гадах, часам ужо нават далёка не маладыя. Асноўную масу складалі

Скачать книгу