Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 7

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка

Скачать книгу

новы знаёмы. «Можаце называць мяне Аляксеем Пятровічам, прозвішча тут не патрэбнае», – крывая ўсмешка прарэзала твар суразмоўцы, даючы журналісту зразумець, што не варта асабліва спадзявацца, што імя сапраўднае.

      Голыя дошкі падлогі гучна скіроўвалі ўверх гукі крокаў: Аляксей Пятровіч прапанаваў не здымаць абутак, бо ўсё адно брудна і пераабуцца няма ўва што. Лямпачка пад жоўтым плафонам асвятляла пакой, у якім сіратліва стаялі стол, два крэслы і старая зашмальцаваная канапа. Менавіта канапа, на якую нават не хацелася сядаць, здавалася сімвалам гэтага пустога, няўтульнага памяшкання, якое не надта старалася прыкідвацца жытлом.

      Кміціч пабачыў, што ў кватэры ёсць як мінімум яшчэ два пакоі, але дзверы туды былі зачыненыя. На дзвярах у адзін пакой нават вісеў замок, пагрозліва сціснуўшы зубы.

      Аляксей Пятровіч прапанаваў Паўлу сесці за стол:

      – Мы дамовімся з вамі так: я прыношу сюды дакументы, вы іх вывучаеце і можаце рабіць выпіскі – ад рукі. Фатаграфаваць іх я вам не дазваляю, бо мяне з’ядуць, калі фотакопіі трапяць у друк… А выпісваць можаце што і колькі заўгодна, так! Правяраць вашыя выпіскі я не збіраюся.

      Ён з выклікам паглядзеў на Кміціча, чакаючы, каб той ацаніў высакароднасць паводзінаў.

      Павел памаўчаў, ацэньваючы сказанае, потым вымавіў:

      – Якія яшчэ ўмовы?

      – Мы будзем сустракацца раз на тыдзень тут, я буду прыносіць дакументы, якія пасля нашых сустрэч мне трэба будзе вярнуць у архіў.

      – Мяне вельмі цікавіць, – голас журналіста прагучаў крыху асіпла, – чаму вырашылі прапанаваць гэта мне? Праца з дакументамі – гэта хутчэй справа для гісторыкаў, спецыялістаў архіўнай справы… Я журналіст – гэта значыць чалавек, не вельмі абазнаны ў дэталях гэтай працы. Думаю, вы маглі б для яе знайсці больш адпаведнага спецыяліста.

      – Дык вы адмаўляецеся? – Аляксей Пятровіч не мог схаваць здзіўленне. Вось угадай ты гэтых журналістаў з іхнімі незразумелымі паводзінамі! Спярша пагаджаецца прыйсці, потым пачынае круціць дупай, як дзяўчынка-какетка… Ці, можа, гэты Кміціч папросту набівае сабе цану? Нічога! І не такіх абломвалі.

      Аляксей Пятровіч падняўся з-за стала і падышоў да акна. Стоячы спінай да суразмоўцы і гледзячы на мітуслівую вуліцу, ён няспешна загаварыў:

      – Калі вы адмаўляецеся, дык я пашукаю якія-небудзь іншыя варыянты. Проста мне вельмі спадабаўся ваш стыль – вы лёгка і даступна выкладаеце гістарычны матэрыял. На жаль, не кожны спецыяліст-гісторык здольны данесці свае веды ў папулярнай форме, таму мне хацелася знайсці чалавека, які напіша гэтую гісторыю цікава і зразумела для ўсіх…

      – А чаму мы сустракаемся менавіта тут? – не сунімаўся журналіст. – Можна ж было, мабыць, арганізаваць мне працу ў архіве КДБ, каб вам не давялося насіць сюды дакументы?

      Суразмоўца рэзка павярнуўся да Кміціча, і на яго твары хітра бліснулі вочы.

      – А пускаць вас туды для працы не дазваляе распараджэнне кіраўніка камітэта. Не тое каб

Скачать книгу