Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 9

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка

Скачать книгу

звекавалі пры царскім рэжыме? Можа, вы яшчэ і царкоўнікаў да сябе паклічаце? Ці пачняце стол круціць і духаў выклікаць?

      – Паслухайце, таварыш сакратар, – паспрабаваў запярэчыць музейшчык, – фальклор – гэта ж народная творчасць, якая дайшла да нас з глыбіні вякоў. Яна перадавалася з вуснаў у вусны ад дзядоў унукам, ад бабуль – унучкам. І яе найлепш ведаюць акурат людзі старэйшыя: яны больш паспелі пачуць за сваё жыццё песень, прымавак, казак…

      – Ай, што вы мне кажаце! Наш час, таварыш дырэктар, патрабуе новага фальклору, – павучальна паківаў пальцам Стахевіч. – У наш час народ павінен складаць фальклор, у якім услаўляе родную камуністычную партыю і яе правадыроў – таварышаў Леніна і Сталіна. У наш час народ павінен складаць песні пра сваё светлае жыццё, а не выцягваць розную гнілую старызну пра часы паншчыны. Мы пакінем у мінулым усе набыткі царскага часу, каб з чыстымі рукамі і лёгкім сэрцам будаваць светлую будучыню. Такую будучыню, дзе першае месца зойме культура працоўнага чалавека, а не нейкіх там царкоўных бабак-цемрашалак і разбэшчаных паноў.

      Гаспадар кабінета грэбліва падціснуў вусны, пасля чаго дадаў:

      – Магчыма, вы думаеце, што вам удасца кантрабандай працягнуць у нашае савецкае жыццё гнілы душок капіталізму – гэтак жа, як вы самі кантрабандай перабраліся з Вільні ў нашу савецкую краіну… Не забывайцеся, Хлюдзінскі: партыя і яе востры меч у выглядзе карных органаў пільна сочаць не толькі за вамі, але і за ўсімі падазронымі асобамі. Мы не дазволім забраць у народа правы, якія ён заваяваў у цяжкіх і крывавых баях за камунізм!.. Ідзіце і падумайце, як вам рэарганізаваць працу ў сваім музеі, каб ён адлюстроўваў інтарэсы працоўнага народа.

      Партыйны сакратар рэзка нахіліўся над паперамі на стале, даючы зразумець, што аўдыенцыя завяршылася і наведнік больш ніколькі яго не цікавіць.

      …Вуліца Ленінская сустрэла Хлюдзінскага пералівамі жоўтага і чырвонага колераў: іржавая вохра каштанаў і цёмна-рудыя клёны, лімонна-бляклыя бярозы і насычанага канарэечнага колеру лісцё ліп. Усё гэта пералівалася і адблісквала пры найменшым ветрыку.

      Аднак музейшчыку было не да таго, каб любавацца прыроднымі скарбамі: пасля візіту ў акругкам ён адчуваў сябе прыгнечаным, быццам выцягнуў з куфра свае найлепшыя багацці, каб пахваліцца перад госцем, а той не толькі плюнуў, а яшчэ і грэбліва раскідаў іх мыском нячышчанага бота.

      «А ўсё-ткі я буду збіраць у музей тое, што палічу патрэбным! Скулля вам, таварыш Стахевіч і пільныя таварышы даносчыкі!» – з нечаканай злосцю падумаў Хлюдзінскі.

      Яго зацятасць падбірала аргументы для прамінулай ужо спрэчкі, але гэта Антона не бянтэжыла: будуць, будуць такія спрэчкі яшчэ і далей.

      «Кажаце, царкоўныя абразы – прадметы культу? А хто іх рабіў, тыя прадметы культу? Нешта не давялося мне сустрэць аніводнага попіка, які маляваў бы хоць які-небудзь абраз ці майстраваў паціры і крыжы. Майстры гэтым займаюцца – мастакі ды

Скачать книгу