Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 10

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка

Скачать книгу

злучаючыся з інтэрнэтам. Сам Кміціч тым часам пайшоў гатаваць сабе традыцыйны сняданак халасцяка – яечню і каву: займацца чымсьці больш грунтоўным не хацелася. З немудрагелістым сняданкам ён апусціўся ў фатэль перад маніторам: нічога не магло сапсаваць яму апетыт – нават прагляд ранішніх навін, якімі б шакавальнымі яны ні былі.

      Павел мімаходзь прагледзеў некалькі навінавых сайтаў – нічога новага. Пастаянныя прагнозы эканамічнага гуру, які з году ў год прарочыць эканамічны крызіс, а той усё не наступае. (Затое калі крызіс усё ж здараецца, гуру тут як тут: «Я ж папярэджваў!» У гэтым ён не памыляецца, бо ні пра што іншае не папярэджваў.) Заклікі да вулічных акцый, паведамленні пра суды і штрафы за гэтыя самыя акцыі… Традыцыйная для апошніх гадоў у Беларусі карціна, да якой псіхіка прызвычаілася, каб адчуваць пастаянныя згрызоты сумлення за тое, што ты нічога значнага не робіш, каб стаць поруч з тымі, хто за свае погляды і ўчынкі гатовы пайсці пад пабоі ці сесці ў турму.

      «Мая задача як журналіста – перадаваць звесткі пра гэта астатнім, каб усе гэтыя ўчынкі не былі дарэмнымі», – супакоіў сябе Кміціч заўсёднай мантрай, якой суцішваў сумленне.

      Павел зазірнуў у пошту: там яго чакаў ліст ад svetik85: мужчына адчуў, як унутры яго ўсё затрымцела. З гэтай дзяўчынай ён пазнаёміўся некалькі месяцаў таму на адным з сайтаў. Жыла яна ў Горадні, таму перспектыва нейкіх блізкіх адносін выглядала малаверагоднай, да таго ж Кміціч і не імкнуўся апошнім часам завязваць падобныя кантакты. Яна таксама не прыспешвала.

      Пасля кароткага знаёмства, у якім высветлілася, што дзяўчына працуе медсястрой, яны абмяняліся кантактамі ў Skype і адрасамі электроннай пошты. Кміціч са Святланай фліртаваў, перакідваўся жартамі і кампліментамі («У цябе такі мужны выгляд на гэтым фота». – «Мне прыемна чуць такія словы ад прыгожай жанчыны».), і гэтыя размовы паступова станавіліся ўсё больш двухсэнсоўнымі і небяспечнымі.

      Урэшце аднаго разу Святлана прапанавала: «Хочаш, скіну табе свае фота? Толькі ты іх адразу пасля прагляду выдалі, калі ласка. Гэта я на Купаллі была».

      Тры здымкі, якія прыйшлі пасля гэтага, займалі дыханне. Святлана, на якой быў адзін толькі вянок, стаяла на лузе ў паўабарота, з усмешкай гледзячы ў аб’ектыў фотаапарата. Увагу Кміціча спярша прыцягнула задзёрыстая грудка, якая вытыркнула цікаўную смочку, потым – пругкая попка. Але калі ён падняў вочы на твар, то зразумеў, што гэта самая сэксуальная частка кадра: злёгку прыкрытыя вочы і пажадлівыя вусны клікалі, клікалі да сябе яго, так, яго, Кміціча, а зусім не таго, невядомага фатографа, які націснуў кнопку на фотаапараце. І было ў гэтым твары столькі салодкіх абяцанняў, што Павел адчуў, як ён сам увесь напружваецца ад жадання.

      На другім здымку дзяўчына была сфатаграфаваная са спіны: яна стаяла па калена ў рацэ, апускаючы на ваду свой вянок. На трэцяй фатаграфіі яна бессаромна раскінулася на нейкай посцілцы, разасланай проста ў траве, і вочы зноў былі бессаромныя, пажадныя, прагныя…

      «Ну, як я табе? Чаго маўчыш», – піскнуў камп’ютар паведамленнем.

      «Перажываю момант

Скачать книгу