Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка страница 8

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка

Скачать книгу

і загадак, здатнага да прыўкраснага пісьменства?

      З ПРАТАКОЛА АГЛЯДУ МЕСЦА ЗЛАЧЫНСТВА

      На месцы злачынства было выяўлена цела мужчыны, на выгляд – 55–60 гадоў. Цела знаходзілася ў сядзячай позе ў фатэлі за пісьмовым сталом. Паводле папярэдняга заключэння прычынай смерці стала асфіксія. Потым у мёртвае цела быў уваткнуты нож. Слядоў барацьбы каля трупа не выяўлена – мужчына не супраціўляўся, што можа сведчыць пра блізкае знаёмства ахвяры і забойцы.

      На грудзях да вопраткі пацярпелага шпількай прымацаваная белая ружа.

      Панятыя апазналі ў забітым мужчыне свайго суседа – гаспадара кватэры Грацыяна Пашкоўскага. Па іх словах, пацярпелы вёў замкнёны лад жыцця, з іншымі суседзямі блізкіх кантактаў не меў. Суседзі не змаглі паведаміць, ці знікла што-небудзь з кватэры Пашкоўскага пасля смерці, бо ў госці да яго пры жыцці не хадзілі.

      Разам з тым яны заявілі, што раз на месяц у Пашкоўскага збіраліся госці на нейкія вечарыны, на іх было нешматлюдна і ціха. Чым займаўся Пашкоўскі з гасцямі, высветліць пакуль не ўдалося.

      У шафе каля акна частка кніг была знятая з паліцы і складзеная на падлозе, аднак не ўдалося высветліць, зрабіў гэта зламыснік або сам Пашкоўскі яшчэ да сваёй смерці.

      7 кастрычніка 1927 года

      Подпіс: Старшы супрацоўнік аператыўных даручэнняў Васільчук.

      1927, кастрычнік

      Антон Хлюдзінскі адчуваў, што па спіне ў яго сцякае кропля поту. У памяшканні не было занадта горача, але музейшчыка настолькі перапаўнялі эмоцыі, што пачуваўся ён так, быццам у спякотны ліпеньскі дзень прыйшоў на гарадскі пляж у цяжкім зімовым кажуху.

      Насамрэч, вядома, быў перад ім ніякі не пляж, а памяшканне акругкама партыі – дакладней, кабінет сакратара акруговага камітэта партыі таварыша Стахевіча.

      Памяшканне ўражвала нейкай несувымернасцю чалавеку: гэта быў вялізны пакой, дзе знаходзілася ўсяго толькі адна асоба. Ладную частку займаў даўжэзны грунтоўны стол, лакавая паверхня якога блішчэла халоднымі маціцовымі плямамі ад святла з вокнаў. Наўкруг стала былі расстаўленыя крэслы, выгляд якіх сведчыў, што трапілі яны сюды, хутчэй за ўсё, з былога панскага дома – выгінаста-фігурыстыя ножкі, мяккія сядушкі… Кантраставалі з гэтай дарэвалюцыйна-фанабэрыстай спадчынай толькі аскетычна голыя сцены: адзіным упрыгожаннем на іх быў партрэт Леніна.

      Візіт сюды не прадвяшчаў Хлюдзінскаму нічога добрага – Антон гэта зразумеў адразу па тым халодным тоне, якім яму быў перададзены выклік. Праўда, ён не мог даўмецца, што магло стаць прычынай незадавальнення партыйнага начальства. Справы ва ўстанове ішлі няблага, музейныя фонды папаўняліся цікавымі экспанатамі…

      – Таварыш Хлюдзінскі? – у сакратара камітэта быў круглы, як дарэвалюцыйны пятак, твар і высокі сіпаты голас. – Праходзьце, таварыш, распавядайце, як у вашым… нашым краязнаўчым музеі справы ідуць.

      Гаспадар кабінета нават не падумаў падняцца

Скачать книгу