Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя страница 7

Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя Noblesse Oblige

Скачать книгу

тыя гады, што папярэднічалі вялікаму голаду, у чарадзе дзяцей, якія гойсалі па Хар’якангасу, быў і Юсі, сын Маі з хутара Нікіля. Вялікая галава на тонкай шыі, з-пад дзіцячай кашулі тырчаць крывыя ногі – такі выгляд ён меў тады. З разяўленым ротам ён змрочна аглядаў свет наўкол сябе сваімі маленькімі вачыма.

      Пасярод вёскі ўзвышаецца зрыты неглыбокімі равамі пагорак. Там пасвяцца свінні з усёй вёскі, таму ён і называецца Свіная горка. Вясковыя дзеці таксама любяць ладзіць там свае гульні. На схіле, у атачэнні яблынь і рабін, стаіць старая хацінка. У хаціне шмат дзяцей, з гэтых братоў і сясцёр са Свіной горкі пазней выраслі славутыя на ўсю акругу задзіракі, валацугі ды бяспутныя дзеўкі. Дзяцей у вёсцы тады было не надта многа: у Хусары і Пелтары, двое ў павітухі Ловелы і Юсі ў Нікілі.

      У той час усе дзеці апраналіся аднолькава – што хлопчыкі, што дзяўчынкі. Хлопчыкі да дзесяцігадовага ўзросту насілі прасторныя дзявочыя сукенкі без апаяскі. А тыя, каму не было нават пяці, даношвалі старыя кашулі і бегалі, матляючы доўгімі нястрыжанымі валасамі. Хлопчыкаў пастрыгалі пад гаршчок, таму здалёку здавалася, што на галовах у іх надзетыя вялікія круглыя кубкі. Калі яны караскаліся на рабіны і звешваліся з галля, кубкі ператвараліся ў заблытаныя грывы. Светлым восеньскім вечарам можна ўбачыць, як з дрэў звісаюць цёмныя постаці, як па завулку паспешліва бяжыць дамоў з хутара Нікіля павітуха Ловіса ці паважна крочыць тата Оліла, выпрастаўшы нягнуткую спіну.

      Дзеці жылі прывольным жыццём, багатым на штодзённыя ўражанні, кожны вечар завяршаў чарговы, такі багаты на падзеі этап жыцця, што потым ён здаваўся даўжэйшым, чым іншыя, насамрэч роўныя яму па даўжыні перыяды. Дзеці самі вырашалі, чым запоўніць свае дні, выбіраючы самае цікавае з таго, што самі бачылі паміж небам і зямлёю, да чаго імкнуліся іхнія пачуцці і розум, які ажываў.

      З усіх бакоў іх атачаў вялізны свет дарослых. У гэтым свеце былі нівы і палі, жытло і жывёлы. І паўсюдна ў гэтым свеце месціліся дарослыя з іхнімі намерамі, і дзеці, як толькі падрасталі і крыху ўваходзілі ў сілу, павінны былі падпарадкоўвацца і служыць тым задумкам. Дарослыя хадзілі па вуліцах, выходзілі, несучы свае прылады, працаваць у полі, вярталіся адтуль, былі часам заклапочаныя, часам п’яныя, але заўсёды – безуважныя да ўсяго таго, што было важна і дорага для дзіцячай душы. Ніхто з дарослых ніколі не падымаўся на вяршыню Свіной горкі. Дарослыя былі таямнічай загадкаю прыроды, крыху страшныя тым, што час ад часу давалі дзецям дыхту. Дыхту давалі вельмі разнастайнымі спосабамі: маглі пацягаць за валасы, балюча ўшчыкнуць за руку, адлупцаваць дубцом, рэменем або тымі ж таўстымі шкарпэткамі. Дыхт быў адзіным выпадкам, калі дарослы надаваў належную ўвагу свайму дзіцяці, і адзіным дзеяннем, ад якога атрымліваў вялікае задавальненне. Збіраюцца, напрыклад, мужчыны вечарам у двары на траўцы, каб пагутарыць аб важных справах, а навокал шалёна носяцца дзеці. І тут якога-небудзь бацьку раптам апаноўвае нястрыманае жаданне даць дыхту свайму нашчадку. Вось тады і выяўляецца, што сам працэс дыхту дае вялікае задавальненне ўсім прысутным дарослым – што на гэты

Скачать книгу