Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя страница 8

Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя Noblesse Oblige

Скачать книгу

што гэткі трохгадовы ўдзельнік гульні з плачам бег дадому, а праз нейкі час прыбягала раз’ятраная маці, каб высветліць, што за крыўду ўчынілі яе малому. Тады гульні заканчваліся і аднаўляліся толькі ўвечары. Калі ж падобныя перашкоды не ўзнікалі, дык гэтыя ўзбуджальныя гульні абавязкова працягваліся ў далёкіх пагулянках і заканчваліся страхам перад добраю лупцоўкай за позні прыход дадому. Часам так яно і было, але здараліся і прыемныя выпадкі, калі бацькі не было дома, а маці была занятая – піла каву з суседкамі. Тады ад пражытага дня заставаліся самыя прыемныя ўражанні.

      Усе гэтыя прыхамаці лёсу перажыў Юсі за першыя восем гадоў свайго жыцця. Яшчэ ў дваццаць і ў трыццаць гадоў у ягонай памяці ажывалі ўспаміны аб далёкіх часах Свіной горкі. Яны канчаткова зніклі толькі пасля жаніцьбы. А калі ў яго самога нарадзіліся дзеці, дык яму і ў галаву не прыходзіла, што, можа, і яны гуляюць у тыя самыя гульні, якімі ён цешыўся на Свіной горцы.

      Тыя гульні скончыліся, калі Юсі пайшоў дзявяты год. Тым летам скончылася шмат якіх гульняў у краіне тысячы азёр. Людзі чыталі год на вокладках календароў, называючы кожную лічбу паасобку: 1, 8, 6, 6. Былі і такія, што не ведалі тых лічбаў і не ўмелі сказаць звязна: тысяча восемсот шэсцьдзясят шэсць.

      Тым летам бесперапынна ішлі дажджы. Пасля св. Якуба ніводзін дзень не праходзіў без таго, каб вада не лілася на раздрузлыя ад гразі дарогі і раскіслыя палі. Старыя голасна бедавалі, маладыя маўчалі, а дзеці засмучана глядзелі ў пацямнелыя вокны і разумелі, што ім ужо болей ніколі не вярнуцца да былых гульняў. На двары пранізлівы халодны вецер, кроплі ледзяной імжы балюча шчыпаюць праз тонкую кашулю, босыя ногі дубянеюць – дык бягом назад, у цёплую хату.

      Трывожныя думкі дарослых адбіваліся на іхніх тварах, і ад таго незразумелы трывожны смутак ахопліваў дзяцей, яны сумавалі па светлых днях сяўбы і жніва. Старэйшыя дзеці прыціхлі і моўчкі назіралі, як дарослыя, калі дождж на кароткі час пераставаў, звозяць у асеці прарослае зерне і выкапаную з гразі бульбу, як яны па калена ў ліпкай гліне робяць адчайныя спробы пасеяць азімае жыта. У тую восень на хутары Нікіля для Юсі і Маі выдаліся толькі два шчаслівыя дні, калі Пеньямі едзіў у Тамперэ. Ягонае зерне было непрыдатнае для ўсходаў, і Пеньямі прадаў амаль усю дамашнюю скаціну, каб купіць жыта на насенне. Ён і сапраўды вярнуўся з запасам зерня, праўда, крыху недастатковым, каб засеяць усё поле. Затое ён упершыню прывёз з Тамперэ сапраўднай гарадской гарэлкі і, залезшы ў даўгі, узяў пазыку ў гандляра. З гэтага і без таго невялікага насеннага запасу Мая ўпотай «запазычыла» крыху, каб памяняць на каву. Калі Пеньямі выявіў страту, у доме два дні лютавала жорсткая сварка, якая часам пераходзіла ў сапраўдную бойку.

      Позняй восенню з’явіліся рэдкія ўсходы азімага жыта, слабыя і бляклыя. Большая частка палёў Нікілі засталася незасеянаю, і таму яшчэ да Калядаў у хлеб пачалі падмешваць мякіну. Пасля Усіх Святых на хутары засталося толькі двое

Скачать книгу