Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Праведная галеча - Франс Эмиль Силланпяя страница 9
А і тае восені калядны вечар усё набліжаўся, бо ніякія замаразкі не могуць спыніць няўмольную плынь часу.
У цьмяным святле кароткага дня на лаўцы каля акна сядзіць стары Пеньямі. Ён стаміўся і глядзіць на двор згаслымі вачыма, сілы не засталося нават на сварку. Жахлівыя прадчуванні яго не трывожаць, бо не бачыў ён аніякага каляднага анёлка. Нічога не робячы, ён сядзіць у пустой хаце, і злосць перапаўняе ягоную душу.
Каляды… Стары Пеньямі перажыў шмат шыкоўных калядных свят. Калядны настрой, абуджаны лішкам гарэлкі, дамашняга піва і свініны, бурна струменіў па жылах. На тыя даўнія калядныя святы мужчына адчуваў сябе сапраўдным гаспадаром у сваёй сядзібе. Баб’ё і ўсе шчаняты затрэсліся ад страху, калі ён каляднай ноччу, нешта з усяе сілы гарлаючы, выправіўся на суседні хутар Хусары, з гаспадаром якога ён тады судзіўся. Спачатку яны пабіліся, потым старгаваліся наконт каня і ўрэшце заснулі ў хлебапякарным пакоі на хутары Хусары. Аднак спалі яны нядоўга і на досвітку пад звон званочкаў паляцелі ў царкву. На ўсю шырыню душы спраўлялі тады Каляды! А следам за каляднай ноччу ішла ноч св. Стэфана, і шмат яшчэ якіх начэй, аж да Вадохрышча. Шалёныя былі Каляды, дый бабы былі маладзейшыя.
У змроку пад надыход Калядаў, якія папярэднічаюць галоднаму году, сядзіць стары Пеньямі ў пустой хаце і знясілена ўспамінае старыя добрыя часы. Ён пачувае сябе такім самотным ва ўсім свеце. Да тых істот, якія цяпер мітусяцца ў гасподзе, ён адчувае толькі млявую агіду. Яны існуюць толькі дзеля таго, каб засведчыць ягонае прыніжэнне, бо цяпер і ён амаль параўнаўся з імі. Павітуха Ловіса пакуль што жывая, але яна ўжо старая, а старыя бабы нічога не вартыя і ні да чога не прыдатныя.
Пеньямі ведае аднаго чалавека, які нават гэтым часам мае гарэлку. Пеньямі думае пра тату Олілу. Ён куды старэйшы за Пеньямі, аднак не належыць да таго кола людзей, у якое ўваходзіць стары Пеньямі: ён наогул не ўваходзіць ні ў якае кола, ён – сам па сабе. Ён да прыкрасці самастойны, ён вышэйшы за Пеньямі і за ўсіх астатніх. Пеньямі ведае, што тата Оліла глушыць гарэлку больш за яго, аднак ён здаравейшы і багацейшы. Часцей за ўсё ў таты Олілы ядуць чысты, без мякіны, хлеб, і замаразкі пабілі не ўсе ягоныя пасевы, дый з Кокемякаў яму падвезлі тры вялікія вазы корму. І ў дадатак да ўсяго Пеньямі вінаваты яму шэсцьсот рублёў… З такім не паблазнуеш на Каляды.
Пеньямі