Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка страница 6

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка

Скачать книгу

у нашых краёх не дастаць. Як зьбіраецеся тут гандляваць, дык абвыкайцеся.

      Каўрыт прамаўчаў.

      – Дык ось наконт мае веры. Я сам, праз уласныя недасканалыя пачуцьці, спазнаў адно дробную часьцінку навакольнага сьвету – замаленькую, каб рабіць нейкія высновы што да таго, якою сілаю ён кіруецца. І ці кіруецца ўвогуле? Анкег для мяне непазнавальны. Было б верхам пыхлівасьці з майго боку верыць, – Мікомп вымавіў апошняе слова з націскам, – у тое ці іншае. Я дапускаю мажлівасьці й ня болей: запраўднае карціны сьвету мне ніколі не дазнацца.

      – Тым ня менш вы маглі б прынамсі адмовіцца ад забабонаў.

      – Што вы маеце наўвеце, калі кажаце «забабоны»?

      – Тую ж магію друідаў, якую вы згадалі.

      – Цікавая прапазыцыя. Бачыце галаву кокуця на сьцяне? Давайце падыдзем.

      Высокі бронзаваскуры Мікомп Аўлга й нізкі сьветлы Каўрыт Утальтат падняліся й падыйшлі да ўваходных дзьвярэй, над якімі вісела пудзіла вялізнае галавы з ікламі й трыма рагамі. Анкегец зьвярнуўся наўпрост да галавы:

      – Фар кокуць, ці не падкажаце, каторая зараз гадзіна?

      – Траціна абароту да зьмярканьня, фар Аўлга.

      Яны вярнуліся да сталу, і прыгаломшаны Каўрыт адно выдавіў:

      – Як?

      – Гэтага кокуця падстрэлілі колькі гадоў таму на раўніне. Ужо калі ён вісеў на сьцяне, напханы мамутаваю поўсьцю, у аўстэрыю завітаў бадзяжны друід і, дзеля забаўкі, зачараваў яго. Сама дзіўнае ў гэтым, што да зьмярканьня запраўды засталася траціна абароту.

      Каўрыт нічога не адказаў.

      – Але збольшага, фар Утальтат, вашая думка пра тое, што варта браць пад сумнеў усё, непацьверджанае ўласным досьведам, знаходзіць водгук у маёй душы. Так, рада Гнязда запэўнівае нас, што рызыкі нападу ксінатаў са Скідарскіх імшараў няма ніякае. Мой уласны досьвед кажа, што такая рызыка йснуе заўжды, а калі хто гэта адмаўляе, дык, відаць, дзейнічае з ксінатамі напару. Таму ў Гнязьдзе я слухмяна выконваю абавязкі вышніка, а ў вольны час зьбіраю рушэньне й гадую мазгавых паразітаў. Гэтыя маляткі ў выпадку чаго стануцца нечаканкаю для ксінатаў… Дарма вы так глядзіцё на мой баланьезэ – гэта зусім іншы від чарвякоў, іх адмыслова вырошчваюць на харчаваньне. Але, зноў жа, тут я вас цалком падтрымваю: бяры пад сумнеў усё, бо дакладна ня ведаеш нічога.

      – Фар Аўлга, ці ўсе ў Келіску падзяляюць падобны сьветагляд?

      – Вы першы назвалі мяне прагрэсіўным і разважлівым. Такіх заўжды меншасьць: хоць у Келіску, хоць у Лорміі, – але яны паўсюль кіруюць пасыўнаю бальшынёй. Калі вы плянуеце наладзіць гандаль з нашым Гняздом, вам карысна будзе ўзяць пад увагу тутэйшыя парадкі й настроі ды пазбыцца рэлігійных ілюзіяў, скуль бы яны ня браліся – з Анкегу ці з космасу.

      – Вашая рацыя. Тут ёсьць над чым падумаць.

      Далей размова перайшла на нэўтральныя тэмы. Каўрыт ветліва чакаў, пакуль Мікомп ня скончыць сталаваньне. У кожнай талерцы той пакінуў крыху ежы й пассыпаў усё ў паўмісак. Калі

Скачать книгу