Барсум атакує. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Барсум атакує - Генадзь Аўласенка страница 6

Барсум атакує - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

не супраць, Глорыя, – сказаў Свенсан, устаючы з крэсла і падыходзячы да міс Мерыдыт, якая таксама ўзнялася са свайго месца і глядзела цяпер на Свенсана знізу ўверх. Глядзела з надзеяй і, адначасова, з нейкім нават спалохам. – І яшчэ я хачу сказаць, што вы… што ты вельмі прыгожая, Глорыя!

      – Пацалуй мяне, Алаф! – не прагаварыла нават, а прашаптала ледзь чутна Глорыя Мерыдыт, міс дырэктрыса гімназіі № 5 горада Калізея, другога па велічыні сталічнага горада планеты Медэя-2. – Мяне яшчэ ніхто ніколі не цалаваў…

      Глава 2

      Ад гімназіі да дому, дзе Свенсан здымаў кватэру, было каля чатырох мясцовых міляў, і звычайна Свенсан эканоміў час, даязжаючы туды на адным з тых вялізных электракараў-аўтаматаў, якія амаль бесперапынна курсіравалі па вуліцах Калізея. Аднак сёння ён вырашыў прайсці пехатой увесь чатырохмільны маршрут, прычым, вырашыў гэта ў самы апошні момант, калі ўжо падыходзіў да бліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту. Чаму ён так вырашыў – засталося загадкай нават для самога Свенсана.

      Можа таму, што сёння вечарам да яго павінна была прыйсці Глорыя?

      Урэшце рэшт, менавіта з гэтай нагоды Свенсану трэба было б патрапіць сёння дамоў як мага хутчэй, бо часу да візіту Глорыі Мерыдыт заставалася не так і шмат. А ў ягонай халасцяцкай кватэры сёння, як і заўсёды, дарэчы, панаваў самы поўны развал і кавардак… а трэба ж яшчэ і заказаць па лініі ўнутранай дастаўкі тое сёе для сумеснай вячэры.

      І, галоўнае, пра віно не забыцца!

      І, тым не менш, Свенсан нетаропка крочыў на шырокім тратуары, амаль бязлюдным, бо жыхары Калізея не асабліва паважалі прагулкі пехатой. Такім ж пустымі выглядалі і ўсе крамы… у іх рэдка хто заходзіў, аддаючы перавагу лініям унутранай дастаўкі.

      Але Свенсан, зноў такі, нечакана нават для сябе самога, вырашыў зрабіць усе неабходныя на сёння куплі самому. А калі і не ўсе, ды хоць частку з іх. І для пачатку выбраў невялікую вінную краму на самым перакрыжаванні двух вуліц.

      Пакупнікоў у краме не аказалася наогул, нікога не назіралася і за прылаўкам… але, не паспеў толькі Свенсан зачыніць за сабой дзверы, як прадавец (а, магчыма, і сам гаспадар крамы) узнік там немаведама адкуль.

      – Добры вечар! – павітаў ён Свенсана, хоць да сапраўднага вечара было яшчэ далекавата. – Што жадаеце выбраць?

      Выбар спіртных напояў у краме і сапраўды быў даволі багаты і разнастайны, і Свенсан, які ў гэтай далікатнай справе з’яўляўся поўным прафанам, толькі абвёў разгубленым позіркам усё гэтае бутэлечнае багацце.

      – Ведаеце, – сказаў ён некалькі збянтэжана, – справа ў тым, што да мяне сёння павінна прыйсці…

      Ён змоўк, не дагаварыўшы.

      – Жанчына? – прадавец па-змоўніцкі ўсміхнуўся Свенсану. – Разумею! І, калі вы не супраць, магу вам параіць узяць вось гэтае віно! Прыемнае на смак і даволі моцнае… І кошт падыходзячы…

      – Кошт мяне цікавіць у самую апошнюю чаргу, – сказаў Свенсан, разглядваючы стракатую

Скачать книгу