Барсум атакує. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Барсум атакує - Генадзь Аўласенка страница 8

Барсум атакує - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Пасядзі пакуль тут!

      – А потым куды? – крыху запознена пацікавіўся Свенсан. – У паліцыю?

      – Вось яшчэ! – прадавец хмыкнуў. – У паліцыю… сказалі таксама! Я лепш аддам яго Рыку!

      – Рыку? – не зразумеў Свенсан. – А хто гэта, Рык?

      – Вы не ведаеце Рыка?

      Нейкі час прадавец недаўменна і нават з нейкі недаверам глядзеў на Свенсана.

      – Банда Рыка курыруе гэты раён, – панізіўшы голас, патлумачыў ён. – За што тады я яму адсцёгваю кожны месяц кругленькую суму, калі кожны малакасос…

      Нічога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеў на ледзь прыкметныя гэтыя дзверцы. Задуменна і, адначасова, з трывогай, бо крымінальныя норавы Медэі былі яму добра вядомыя.

      – І што Рык зробіць з ім?

      – Што зробіць?

      Прадавец паціснуў плячамі.

      – Што хоча, няхай тое і робіць! Мне якая розніца!

      І, як бы паказваючы, што размова скончана, зноўку зайшоў за прылавак.

      – Гэты ягоны плазмер… што вы з ім збіраецеся рабіць?

      Не адказваючы, Свенсан паглядзеў на плазмер у сваёй руцэ. Ну, і старэча! Сапраўдны музейны экспанат!

      – Хочаце, падару яго вам? – прапанаваў ён прадаўцу, але той толькі спалохана замахаў рукамі.

      – Ну, вось яшчэ! Мала мне непрыемнасцяў! І вам не раю яго ў сябе пакідаць!

      – А я і не збіраўся, – сказаў Свенсан, усё яшчэ разглядваючы плазмер. Потым яму ў галаву прыйшла адна думка, і ён, асцярожна зняўшы верхнюю частку корпуса плазмера, крыху пакапаўся ў ягонай начынцы. Зусім крыху, а пасля зноў прывёў зброю ў ранейшы выгляд. Ну, ці амаль у ранейшы…

      – Спадзяюся, вы не збіраецеся несці яго ў паліцыю? – занепакоіўся прадавец. – А то як бы…

      – Я яшчэ не настолькі з’ехаў з глузду, каб звязвацца з мясцовай паліцыяй, – сказаў Свенсан і пайшоў, было, да выхаду, але каля самых дзвярэй зноўку спыніўся, паглядзеў на прадаўца амаль умольна. – А можа… можа, вы ўсё ж яго адпусціце?

      – Каго? – не адразу зразумеў прадавец.

      – Ну, хлопца гэтага…

      – Яшчэ чаго! – аж пачырванеў той. – Каб ён заўтра зноў…

      – Ён не будзе зноў, – заверыў прадаўца Свенсан, не зусім упэўнена, праўда. – Яму і так добра перапала…

      Нейкі час прадавец толькі моўчкі глядзеў на Свенсана.

      – Ну, толькі дзеля вас! – згадзіўся ён, падыходзячы зноў да дзверак у сцяне. Адсунуў убок засоўку, расчыніў дзверцы. – А ну, выходзь, паскуднік!

      – Не трэба! – заскуголіў знутры спалоханы, дрыжачы голас. – Не біце больш, дзядзечка!

      – Цябе не біць – забіць мала!

      Схапіўшы няўдалага рабаўніка за вуха, прадавец давёў яго такім чынам да ўваходных дзвярэй і, адпусціўшы вуха, даў юнаку добрага выспятка ніжэй спіны.

      – І каб духу твайго тут больш не было!

      Выйшаўшы з крамы амаль адразу ж услед за юнаком, Свенсан так нідзе яго і не ўбачыў.

Скачать книгу