Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 18
Дык вось, вярнуўшыся ў свой маёнтак, пан Вашамірскі вырашае зладзіць у ім свой тэатр: выпісвае з Францыі балетмайстраў, набірае групу з прыгонных сялянаў, купляе мужыцкі аркестр, рэжысэрам ставіць ксяндза – і пачынаюцца рэпэтыцыі. Вашамірскі лічыць сябе прагрэсіўным чалавекам, які нясе сьвятло культуры ў гэты богам забыты край. Прагрэсіўны пан жорсткі, як гестапавец, юрлівы, як Казанова, і гістэрычны, як пацыентка доктара Фройда. Граюць сяляне кепска, пан шалее… Адна радасьць – прыгонная дзеўка Марылька, якую пан мацае, з настальгіяй прыгадваючы Парыж, і разважае пра тое, што і тут, у глухмені, ёсьць дзеўкі ня горшыя за францужанак. “Яна ж не парыжанка – мая ўласная халопка”.
“Яны ж быдла…” – прыгадвае ён словы сваёй маці.
Тут Бядуля робіцца роўны свайму таленту – у сваю аповесьць ён устаўляе маленькі, але яркі натуралістычны эпізод, які адразу ўскладняе вобраз пана і нават намякае на псыхааналіз. Пан Вашамірскі часта ўспамінае, як
“аднаго разу, калі яшчэ быў малым хлапцом, ехаў улетку з маткай у госьці. Зь імі былі лёкай і фурман. Пасярод дарогі, дзе лесу не было, яго матка зьлезла з фаэтона па сваіх патрэбах. Яму, Адасю, яна сказала адвярнуцца, а фурмана і лёкая зусім не засаромілася, як не саромілася сваіх коней…
«На тое ж быдла!»
Потым, як вырас, маці параіла яму «дзеля здароўя» мець зносіны зь дзяўчатамі гэтага «быдла». Лепш, чым з парыжанкамі, ад якіх можна набыць паганую францускую хваробу”.
Але пакінуты Парыж, дарма што быў поўны такой рызыкі, не дае Вашамірскаму спакою. Парыж асацыюецца ў яго са свабодай, пан лічыць сябе вальнадумцам:
“Ксёндз занадта многа піша на рэлігійныя матывы. Вальнадумцу пану прыелася. Трэба нешта даць сьвецкае і вясёлае: на парыскую манеру, каб можна было пасьмяяцца шчырым здаровым сьмехам!”
У пана з Парыжу і простага беларуса розныя ўяўленьні пра здароўе. Бо ў іх, відаць, нават анатомія і фізіялёгія непадобныя: нехта зь іх іншаплянэтнік, толькі вось хто?
І вось чыста выпадкова сустракаецца пану такі сабе хлопец званы Салавей – пан хацеў выправіць яго ў салдаты за нейкую правіну, але высьвятляецца, што ў Салаўя не абы-які акторскі талент. Салаўя бяруць у трупу, а той уцякае ў лес: ня хоча ён быць акторам у кáта і душагуба.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa,