Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч страница 16

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

чынам пасуюць Парыжу – быццам ён тут іх і напісаў. Не “Пагоня”, вядома, і не “Страцім-лебедзь”, а іншыя, больш гарадзкія і рафінаваныя. Багдановіч з тых паэтаў, якія нарадзіліся з Парыжам – і так і не змаглі яго зь сябе вырваць. Дый, мабыць, ня надта й хацелі…

      Багдановіч мог чытаць французаў у арыгінале – і адно гэта ставіць яго вышэй за літаратурных мужычкоў-баравічкоў: з вышыні замежнай мовы ён бачыў больш і далей, чым ягоныя старэйшыя таварышы. Што ж, гэта закон Загібелькі: у Парыж зазвычай трапляюць ня тыя, хто можа яго зразумець і ацаніць.

      Як вядома, Багдановіч дужа шанаваў францускіх сымбалістаў, а асабліва Поля Вэрлена. Ён пераклаў ажно 22 вершы знакамітага лірыка, а ягоныя словы “De la musique avant toute chose!” скарыстаў як эпіграф да свайго верша “Па-над белым пухам вішняў” (у нас любяць намазаць Багдановіча мёдам народнай любові, выкачаць у гэтым вішнёвым пуху і ў такім выглядзе вадзіць па вуліцах у дні юбілеяў – шкада, бо верш і праўда зусім неблагі).

      Аўтар гэтага вішнёвага верша нарадзіўся ў сьнежні 1891-га – акурат у гэты час у Парыжы ў Вэрлена выходзіць новая кніжка, “Песьні для яе”. Той год для Вэрлена насычаны падзеямі: шпіталь, новая каханка, чатыры новыя кніжкі і – сьмерць Арцюра Рэмбо: каханага сябра-ворага, “музы” Вэрлена і яго праклёну.

      Не міне і пяці гадоў, як Вэрлен аддасьць богу душу. Ён будзе пахаваны на парыскіх могілках Батыньёль, а Багдановічы ў гэты час пераедуць з Горадні ў Ніжні Ноўгарад – паэт, сам таго ня ведаючы, упершыню пакіне знойдзеную ім празь дзесяцігодзьдзі радзіму.

      Нешта паміж імі ўсё ж ёсьць падобнае….

      Эратычныя вершы Багдановіч пісаў даволі ахвотна – ня так ахвотна, як Вэрлен, канечне, і досыць баязьліва, але забароненай тэмы не цураўся. Праўда, цяжка ўявіць яго засьпетым за апісаньнем Сапфійскага каханьня або “ўранічных” стасункаў – і ўсё ж межы дазволенага яго хвалявалі, відаць, ня менш. Дый наогул, падаецца, Багдановіч таксама быў “сатурнійскім дзіцём” – паводле Вэрлена, мудрацы мінулага вучылі: людзі, якія нараджаюцца пад знакам Сатурна, усё жыцьцё будуць беспакойныя і нешчасьлівыя, будуць імкнуцца да ідэалу і адчуваць горкае расчараваньне ад яго недасяжнасьці.

      Вэрлен – той францускі паэт, якога мы з табой можам, закаціўшы вочы, прыгожа правыць у арыгінале:

      “Les sanglots longs / des violons / de l’automne / blessent mon coeur / d’une langueur / monotone. // Tout suffocant / et blême, quand / sonne l’heure, / je me souviens / des jours anciens, / et je pleure; // Et je m’en vais / au vent mauvais / qui m’emporte / de çà, de là, / pareil à la / feuille morte”.

      Асабліва мы любім прамаўляць вось гэта: “et je pleure”. Прыгожа, як уздых. А сам верш – ня што іншае, як “Асеньняя песьня” з таго самага зборніка Вэрлена “Сатурнійскія песьні”, ягонай першай паэтычнай кніжкі. Дзякуй нашай настаўніцы францускай Віцы Ш., якая прапанавала вывучыць гэтую музыку на памяць – і цяпер дзе б мы ні былі, мы зможам пазнаць адно аднаго і ўспомніць, хто мы, па такім вось невялікім вершы. Быў халодны лістапад, і мы кожны тыдзень езьдзілі ў завулак Розы Люксэмбург, каб вучыць францускую, і якое дзіўнае адчуваньне ў роце было пасьля кожнага ўроку… Пасьля

Скачать книгу