Каханне (зборнік). Мікола Калядны
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны страница 3
– Ліцьвіны – гэта мы з табою.
– ?
– Так, не здзіўляйся. Настаўніца вас падманвае.
– Навошта?
– Яна – муска і ўсё робіць па-муску.
– Я нічога не разумею.
– Не хвалюйся, я табе зараз усё растлумачу. Прысунься бліжэй і слухай.
Дзядуля прытуліў унука да сябе і, скіраваўшы позірк удалеч, мовіў:
– Нашая краіна некалі звалася Ліцьвініяй і была вельмі заможнай. Я добра памятаю тыя часы: быў акурат такім, як ты цяпер. Жыццё цякло ў радасць, і ніякіх унутраных звадаў не ўзнікала. Затое звонку нас не-не ды мітрэнжылі. Асабліва Масея. Не ладзілі мы з ёю, хоць покні. Па-першае, час быў жорсткі. Па-другое, ад веку мы ішлі рознымі дарогамі і не разумелі адно аднаго. Таму і ваявалі бесперастанку з-за абы чаго. Мне здаецца, да гэтага спрычыняліся больш мусы, чым мы. З намі, ліцьвінамі, можна было заўсёды паразумецца: іншыя суседзі неяк жа дамаўляліся. Мусы – не. Дужа агрэсіўныя і бязлітасныя, яны варагавалі з усімі. Чым больш нападалі, пляжылі і рабавалі, тым мацней былі іхнія апетыты, то бок верх бралі дрэнныя якасці.
– Амаль як у нашай блазенскай бойцы – перамагае сама злы.
– Так, ад характару многае залежыць, але не кожны пераможца мае рацыю. Наогул, любая калатня – спосаб высвятлення зносінаў паміж удзельнікамі, з якіх, як мінімум, адзін недасканалы. У выпадку з мусамі заўжды адчувалася нейкая іхняя незавершанасць, спрошчанасць, скрыўленасць развіцця. А як вядома з гісторыі, ад навалы дзікунства і прымітывізму церпяць дый гінуць многія цывілізацыі. На жаль, такі лёс напаткаў і нас.
– З захопнікамі трэба змагацца!
– Мы гэта рабілі заўсёды. Увесь край булькатаў гневам супраць чужынцаў. Я добра памятаю тыя часы. Сам удзельнічаў не ў адным паўстаньні. Але нашай дзяржавы ўжо не існавала, свайго войска таксама, і за нас не было каму заступіцца, багата падтрымаць зброяй. А самім добра арганізавацца ў такіх умовах вельмі складана. У барацьбе людзі скарыстоўвалі ўсё, што магло знішчаць ворагаў: сякеры, рыдлёўкі, сахоры, нажы, дубцы і іншыя прылады. Канечне, былі і вінтоўкі, і рэвальверы, але не ў дастатковай колькасці. Масейцы супраць паўстанцаў кінулі армію. А гэта вялікая сіла, якой бы па аснашчанасці яна не была. Знішчалі барацьбітоў жорстка, бязлітасна. Крывёю залілі ўсю зямлю. Шмат ліцьвінаў загналі ў Масею, у рабства, хоць акупанты і дасюль сцвярджаюць. што ў іх ніколі не было такой формы прыгнечання.
– Гэта несправядліва!
– Так наканавана, унук. Пад акупацыяй жыць складана: з кожным днём губляеш нешта дарагое і блізкае сэрцу. Сама цяготнае – зведваць не фізічнае, а духоўнае заняволенне. Мусы зневажаюць і згаршаюць нас. Дашчэнту знішчаюць усё, што хоць яксьці нагадвае нашую былую веліч і годнасць: гісторыю, культуру, мову, традыцыі… Яны нават зваць нас сталі не ліцьвінамі, а бялусамі. Але праз некаторы час ім падалося, што і гэтае слова ўзвышае нас, таму замест яго ўва ўсіх выразах і злучэннях, якія нам давалі, пачалі выкарыстоўваць «нацыянальны». Адчуваеш, Косьцік, як далёка вядуць чалавека заганы і ліхадзейства?
– Чаму так адбываецца?